НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АБ СЬВЯТАХ

АБ СЬВЯТАХ

17-ы верасень 1939 года беларусам трэба ацэньваць гістарычна станоўча ў зьмесьце беларускага нацыянальнага існаваньня. Але сьвятам "народнага адзінства" гэтая дата не зьяўляецца, бо яна ёсьць вынік дзеяньняў і акупацыйнай агрэсіі іншых дзяржаваў, найперш Савецкай Расеі. 17-га верасьня 1939-га года заходняя беларуская тэрыторыя была вернута, але адна акупацыя зьмянілася іншай акупацыяй. Гісторыя даты такая. У 1921 годзе Савецкая Расея ў выніку Рыжскай змовы з прычыны няўдалых ваенных дзеяньняў падзяліла акупаваную тэрыторыю Беларусі паміж Расеяй і Польшчай. У 1939 годзе ў выніку Пакту Молатава-Рыбентропа Савецкая Расея ў змове з Гітлерам і з выкарыстаньнем войска забрала ў склад СССР частку падзеленай у 1921 годзе тэрыторыі Беларусі. Палітыка антыбеларускай польскай "санацыі" зьмянілася тут палітыкай рускага камуна-энкавэдзісцкага генацыду. Заходняя Беларусь панесла адчувальныя страты ў людзях, у маёмвсьці, у культуры і ў сацыяльных дачыненьнях. Адначасна савецкі імпэрскі акт збройнага забору ранейшых акупаваных тэрыторыяў аб’ектыўна азначаў аднаўленьне тэрытарыяльнасьці Беларусі чужымі рукамі, фармальную нацыянальную сатысфакцыю для беларусаў і рэальна -- павелічэньне ўдзельнай вагі краіны ў Савецкім Саюзе. Гэта паспрыяла беларускаму нацыянальнаму Адраджэньню і барацьбе за Незалежнасьць Беларусі.

Сапраўднымі нацыянальнымі сьвятамі Беларускага Народу ёсьць Дзень Волі 25-га Сакавіка 1918 года, Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 25-га Жніўня 1991 года, Дзень Беларускай Вайсковай Славы 8-га варасьня 1514 года, Дзень Памяці Продкаў -- Дзяды 2-га лістапада, Слуцкі Збройны Чын 26-га Лістапада 1920 года. А таксама вялікія Хрысьціянскія сьвяты -- Нараджэньне (Каляды) і Вялікдзень (Зьмёртвыхустаньне) Хрыстова. Жыве Беларусь!

17 верасень 2021 г. Зянон Пазьняк

www.narodnaja-partyja.org

Дадаць у: