НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Паважанаму Сяргею Папкову дэпутату Незалежнасьці Беларусі, намесьніку Старшыні КХП -- БНФ і БНФ "Адраджэньне" ў дзень 75-годдзя

Паважанаму Сяргею Папкову дэпутату Незалежнасьці Беларусі, намесьніку Старшыні КХП -- БНФ і БНФ "Адраджэньне" ў дзень 75-годдзя

            Шаноўны Сяргей Пятровіч, віншую цябе з важным юбілеем -- 75 годдзем з дня нараджэньня! Мяркую, што гэта вельмі радасны дзень, калі Бог дае здароўе і розум, і сілу, і гарт, а табе ўжо 75, бо іншы пэсыміст і ў 40 стары.

Вось жа зычу табе здароўя і бадзёрасьці, бо гэта якраз тое, што дае магчымасьць рэалізаваць узрост дзеля мудрасьці. Няхай жа табе Бог спрыяе ў жыцьці і працы дзеля нашай дарагой Бацькаўшчыны, якой ты аддаеш увесь свой час і думкі, і волю. Усё гэта ня зьнікне і ўвасобіцца ў будучай вольнай нашай краіне. Зычу радаснага погляду ў будучыню, якая будзе вольнай і прыўкраснай.

Сто год! Сто год! Хай нам жыве!

 

13 лютага 2015 г.                                                                             Зянон Пазьняк

Дадаць у: