НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПРЫГОДЫ САЎКА Ў АМЭРЫЦЫ

ПРЫГОДЫ САЎКА Ў АМЭРЫЦЫ

 9-га траўня пуцінскія фашысты наладзілі ў Маскве масавы пэрформэнс апантанасьці з нагоды 70-й гадавіны перамогі над гітлераўскай Нямеччынай ў 2-й Сусьветнай вайне. Рускае гёбельс-тэлебачаньне дастае ўсюды і вар’ятаў яго рэтрансляцыі хапае па ўсім сьвеце. Але тут, у ЗША, гэта зьява глыбока маргінальная. І толькі мы, беларусы і ўкраінцы, яе заўважаем, разумеючы сутнасьць.

Што зьдзіўляе ў Амэрыцы, гэта бесперашкоднае прыстанішча мноства расейска-камуністычных фунуцыянераў Савецкай арміі і НКВД, спраўцаў СМЕРШу і карных атрадаў КГБ. Зьехаўшы ў сталым ўзросьце ў Амэрыку пад парасонам габрэйскай эміграцыі з СССР, яны жывуць тут доўга на поўным утрыманьні ("довольствии") амэрыканскай дзяржавы. Гэта значыць маюць дармовыя пэнсіі (не прапрацываўшы і аднаго дня ў Амэрыцы). Ім выдзяляюць добрыя кватэры, за якія яны плоцяць адну дзясятую вартасьці кватэрнага рэнту (так званая 8-я праграма). Яны карыстаюцца тут прадуктовымі талонамі на яду (аплочанае дзяржавай харчаваньне), маюць бясплатна ўсе неабходныя медыцынскія страхоўкі, якімі пакрываецца ўсё лячэньне (вельмі дарагое ў Амэрыцы), маюць бясплатнае атрыманьне ўсіх неабходных лякарстваў і ўсяго медыцынскага рыштунку (сотні прадметаў ад калясак, ложка, бялізны, абутку, медыцынскіх прыбораў да драўлянай качарэжкі). Ім выдзяляецца (пры неабходнасьці) аплочаная дзяржавай сядзелка (home attendant), якая глядзіць за імі, варыць абеды, прыбірае, прысутнічае ў доме, суправаджае такога кліента на шпацыр альбо па магазінах. Адзін-два разы ў месяц да іх наведваецца медсястра, якая пытае пра здароўе, і лекар па нагах, які абразае пазногці (апэрацыя абрэзкі пазногцяў -- 150 даляраў для страхавай кампаніі). Пазногці на руках абразае іншы лекар. Пяць разоў на тыдзень падыходзіць аўтобус і іх адвозяць у садок для пэнсіянэраў. Там іх забаўляюць "лекары-зацейнікі". Ім паказваюць канцэрты, яны слухаюць музыку, танцуюць, купаюцца ў басэйне і г. д. Потым іх адвозяць дадому.

Увогуле Амэрыка ўнікальная краіна па сацыяльным забесьпячэньні бедных людзей. Паразітаў на ёй столькі, што не перастаеш зьдзіўляцца, як яна ўвогуле да гэтага часу існуе і ня валіцца.

Але зьдзіўленьне маё ня ў тым. Усе гэтыя камуністы-энкавэдзісты-забойцы і "будаўнікі камунізму" атрымалі тут, у Амэрыцы, на халяву, нечакана для сябе той біялагічны рай, пра які ўвесь час гаварылі і абяцалі ў СССР, калі ўсе, маўляў, стануць жыць пры камунізме. Цяпер гэтыя ўтрыманцы Амэрыкі глядзяць тут рускае тэлебачаньне і ... клянуць праклятую Амэрыку (кусаюць руку даючую). Праўда, ужо сілы ня тыя (скляроз, печань, дрыжэньне рук і т.п.). Ня чуваць, каб нехта зь іх казаў словы ўдзячнасьці гэтай краіне. Расейскі савок лічыць, што так і трэба -- ўсе ўсюды ўсё павінны яму даваць. Пры гэтым некаторыя выхваляюцца: "Мы боролись с национализмом, ликвидировали бандэровские банды", "депортирровали татар из Крыма -- предателей народа", " иба Крым наш" і г.д. -- увесь тэленабор.

Амэрыка жыве па законах, якія сама стварае. Калі б гэта былі не гэбоўскія ветэраны генацыду і вайны, а нямецкія гестапаўцы і ветэраны СС, то ім тут хуценька знайшлі б месца. Нават не дэпартавалі б (дарэчы, ніхто з злосных гэбоўскіх старцаў ня хоча вяртацца ў Расею), а сядзелі б яны ў турме пажыцьцёва, а некаторыя і ў электрычным крэсьле. Ветэраны ж НКВД сядзяць на шыі "праклятых капіталістаў".

А ўсё таму, што не было міжнароднага трыбуналу і асуджэньня рускіх злачынстваў камунізму і вайны. Нюрнбэргскі працэс прызнаў вінаватым нямецкі фашызм за злачынствы супраць чалавецтва і няўхільнасьць пакараньня бяз тэрміну даўнасьці. Было стварана міжнароднае заканадаўства, якое дапамагло вылавіць гітлерскіх спраўцаў па ўсім сьвеце. Рускі камунізм і СССР, як ўдзельнік антыгітлераўскай кааліцыі, выступаў у якасьці пераможцы і абвінаваўцы. (Адзін бандыт абвінавачваў іншага бандыта за злачынствы і за вайну, якую яны падрыхтавалі і разьвязалі разам.)

У вайне паміж двума родамі фашызму цывілізаваны сьвет мусіў выбраць нейкі адзін бок, каб спыніць сусьветную вайну, якую разьвязалі нацызм з камунізмам, і ліквідаваць адно зло (адно з двух). Гэтак і атрымалася. Але рускі камунізм апынуўся на баку пераможцаў. На гэтым савецкія камуністы пабудавалі ўсю сваю пасьляваенную палітычную ідэалогію па ўтрыманьні ўлады над народамі, прыватызаваўшы сабе перамогу над нямецкім фашызмам і ператварыўшы яе ў свайго роду палітычную рэлігію дзеля аббалваньваньня грамадзтва.

Нажаль такія ёсьць перэпетыі злачыннай палітыкі, дзе пераможцаў ня судзяць і энкавэдзісцкія савецкія доўгажыхары-ветэраны, абвешаныя мэдалямі, яшчэ сноўдаюцца ў Нью-Ёрку, гатовыя (каб маглі) сесьці на галаву Амэрыцы. І нічога з гэтым нельга зрабіць. Няма міжнародных (і нават нацыянальных) законаў, каб зь імі разабрацца, судзіць, пакараць, дэпартаваць. Амэрыка пераварыць ўсё.

 

13 траўня 2015 г.

Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: