НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Угодкі БНФ

Угодкі БНФ

            Паважаныя сябры фронтаўцы, беларусы, дарагія землякі!

            Віншую ўсіх з 26-й гадавінай  стварэньня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».  19-га кастрычніка 1988 года ў Менску ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены быў створаны Аргкамітэт БНФ, пачаўся рух за волю і свабоду Беларусі.

            Гэты дзень і гэтая падзея назаўсёды ўвайшлі ў нашую нацыянальную гісторыю барацьбы за звабоду і незалежнасьць Беларусі. Самы галоўны вынік яе, што ўсталявана незалежнасьць краіны, што барацьба, кроў і пакуты пакаленьняў беларусаў не былі надарэмна – Беларусь жыве. І цяпер, калі ў каторы раз ўзьнікае агрэсіўная пагроза з усходу, памятайма моцна пра незалежнасьць нашай Айчыны і будзьма гатовыя бараніць яе ўсімі сіламі і сродкамі, якія ў нас ёсьць, рыхтуймася да змаганьня і вялікіх падзей дзеля шчасьця і будучыні нашай нацыі і нашай зямлі

 

19 кастрычніка 2014 г.                                                                    Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: