НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Віншаваньне з Днём Незалежнасьці

Віншаваньне з Днём Незалежнасьці

ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ БЕЛАРУСЫ, ПАВАЖАНЫЯ АДРАДЖЭНЦЫ!

Віншую Вас з найвялікшым беларускім Сьвятам – Днём Незалежнасьці!

25 Сакавік адгарнуў новую старонку беларускай гісторыі. Праз больш як 120 гадоў расейскай акупацыі была вернута незалежнасьць усіх земляў Вялікага Княства Літоўскага і створана дзяржава пад новай назвай – Беларусь.

Адсюль пачынаецца наш новы гістарычны шлях і на новым этапе працягваецца нашае змаганьне з Расейскай імпэрыяй за шчасьце і вольнае жыцьцё Беларусі. Гэтае змаганьне скончыцца заняпадам і поўным канцом апошняй сярэднявечнай імпэрыі, якая датрывала да нашага часу.

Набліжайма час нашай перамогі, свабоды і велічы.

Варожыя сілы, што выйшлі цяпер на паверхню – гэта адлюстраваньне чужога рэжыму на Беларусі. Яны будуць зьмеценыя адным махам рукі, як толькі настане патрэбны час.

Гэты час ужо йдзе, ён рухаецца няўмольна. Ніякой пэрспэктывы на існаваньне ня мае антыбеларускі рэжым, які рассыпецца пры першым подыху сьвежага ветру.

Гартуйма нашы думкі і дух, злучаймася, падтрымлівайма адзін аднаго дзеля шчасься нашай дарагой Бацькаўшчыны! Хай у сэрцы нашым заўжды будзе 25 Сакавіка – Зьвеставаньне Вялікай Надзеі!

Жыве Беларусь! Слава героям!

Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

25.03.2005 г. Нью-Ёрк

Дадаць у: