Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка. Зыходзячы з тактычных інтарэсаў, у абставінах рэпрэсіўнай антыбеларускай вайны, публічнае сьвяткаваньне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласьці, прадбачліва зьмяніць форму сьвята.
Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа "Голас" ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу.
Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Сёньня 25-ы Сакавік -- вялікае нацыянальнае сьвята -- Дзень Волі, 103-я гадавіна аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас.
Стварэньне дзьмутых фігур Працягваецца мэдыйная прапаганда па стварэньні з В. Бабарыкі вялікага палітыка, любімца беларускага народа і магутнага "апанэнта" Лукашэнкі, якога Лукашэнка нібы та найбольш баіцца.
Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму.