Навіны

За часы савецкай акупацыі русіфікацыя на вусна-бытавым узроўні абгрунтоўвалася для ідыётаў "необходімостью поніманія".

Дарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком!

Атрымаў аўтарытэтныя зьвесткі, што ў сувязі з расейскай акупацыяй Беларусі і вайной Расеі супраць Украіны, маскалі напусьцілі на беларускае Сеціва фабрыку троляў. І сапраўды, руская бесаўшчына адчуваецца нават у Фэйсбуку.

Сімптаматычная зьява. Канфармісцкія "дэмсмі" зьмясьцілі разважаньні нейкай нікому невядомай былой амэрыканскай дыпляматкі, якая "прагназуе" тры варыянты заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны.

Наша галоўная задача -- збавіцца ад акупацыі і зьберагчы дзяржаву.

Беларусь 27 гадоў існавала пад рэжымам унутранай прамаскоўскай акупацыі.

Пуцін акупаваў Беларусь, увёў сюды свае войскі і напаў на Украіну. І тут прапуцінская групоўка Латушкі-Ціханоўскай паказала прыклады мімікрыі і інфармацыйнай тэхналёгіі.

Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады.

Крамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі.

У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду.