Фігура Прэзыдэнта Трампа зьвяртае на сябе ўвагу эфэктыўнасьцю палітыкі для Злучаных Штатаў Амэрыкі і фантастычнай нянавісьцю да яго асобы, разьлітай у прапагандысцкай інфармацыі. У тым ліку і ў ЗША.
Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным і гістарычным сьвятам 25-м Жніўня -- Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
Калі вайна скончыцца не на карысьць Расеі і Расея аслабне, і калі абваліцца фашысцкі рэжым у Расеі і антынародны рэжым у Беларусі, і стане вольная Беларусь зь беларускай дэмакратычнай уладай, тады галоўнае -- не зрабіць вялікай геапалітычнай памылкі: не ўступіць у Эўразьвяз.
Характэрнае назіраньне. Як толькі ў Сеціве зьяўляюцца мае відэа, пасьвечаныя тэме расейскага генацыду і людабойства савецкага НКВД (асабліва ў "цік-ток"), тут жа выяўляецца небывалая актыўнасьць самых цёмных сіл.