Артыкулы

Назіраньні за тым як ў так званых ДЭМ-СМІ часам абмяркоўваецца пытаньне люстрацыяў наводзіць мяне на думку, што зьмест паняцьця сьвядома скажаецца нейкімі актыўнымі ініцыятарамі, бо гаворка, як правіла, йдзе не пра люстрацыі, а пра сьледзтва ў пошуку палітычных злачынцаў ды іншадумцаў з мэтай расправы. Паколькі такая тэндэнцыя падмены паняцьця назіраецца ў беларускім...

Разбураючы Беларусь, расейскія імпэрыялісты за 200 гадоў акупацыі зьнішчылі (забілі) мільёны беларусаў, спалілі беларускія кнігі, ліквідавалі рэлігію, перарабілі і зьнішчылі тысячы храмаў, перабудавалі і панішчылі цэнтры гарадоў, фізічна ліквідавалі цэлыя саслоўі людзей, зрусіфікавалі школу, але так і не змаглі забіць этнас беларускага народа (нават камуністы).Найбліжэй...

Люмпэн – гэта бедныя групы грамадзтва ў Рыме, якія ня мелі маёмасьці, уласнасьці, жыльля і, як правіла, нідзе не працавалі, папрашайнічалі, кралі, маглі напасьці на чалавека з-за адзежы ці яды, зьбіваліся ў кучы, бадзяліся па мільённым Рыме і галёкалі: “Хлеба і відовішчаў!”
Настроі і голад люмпэнаў вымушаныя былі ўлічваць правіцелі Рыма. Бальшавікі называлі...

Дэмакратыя – гэта форма ўлады, структуру якой фармуе ўвесь народ альбо асобная яго група шляхам выбараў альбо дэлегаваньня прадстаўнікоў.
Дэмакратычная форма ўлады спрыяе індывідуальнай рэалізацыі асобы і разьвіцьцю грамадзкай супольнасьці, прадугледжвае свабоду і вольнасьць грамадзяніна.
Дэмакратыя дала магчымасьць у некаторых краінах стварыць...

Дыктатура – гэта абсалютная ўлада адной асобы альбо групы асобаў, якія абапіраюцца на права ўлады і самы гэтае права сцьвярджаюць і фармулююць у законах, дзеяньнях і распараджэньнях. Дыктатура – гэта ня выверт, ня збочанасьць палітыкі, а сістэма ўлады, легітымнай альбо нелегітымнай, якая мае выбраную апору ў грамадзтве і абслугоўвае сама сябе і пэўныя...

Прыступаючы да пісаньня дэфініцыі пра сям’ю, хацелася б мне напісаць пра сярэднявечную беларускую (ліцьвінскую) сям’ю ў Вялікім Княстве Літоўскім, асабліва пра сялянскую. Гэта была на той час увогуле адметная зьява ў хрысьціянскім сьвеце – школа дабрыні, працы, маральнасьці і выхаваньня. Пра беларускую сям’ю пакінулі запіскі шмат якія падарожнікі, пачынаючы з...

19-га кастрычніка 2013 года споўнілася 25 гадоў з часу ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".
З далечыні сёньняшняга дня добра відаць, што гэта была гістарычная падзея агульнанацыянальнага значэньня. У 1988 годзе на хвалі грамадзкага ўзбуджэньня ад адкрыцьця Курапатаў, якое прывяло ў рух народныя сілы, быў створаны агульнанародны рух супраць камунізму за...

Мова ёсьць найвялікшае дасягненьне культуры. “На пачатку было слова.” Мова – гэта чалавецтва. Нічога, што створана чалавецтвам, няма вышэй і важней за мову. Мова народа для кожнага народа мае такое ж значэньне, як фэнамэн мовы для ўсіх людзей.
Мова не належыць толькі таму пакаленьню, якое жыве. Яна дзеля мінулага і будучыні. Яна дзеля вечнасьці.
Мова ...

Дарагія землякі, дарагія беларусы, дарагія сябры-фронтаўцы!
Сёньня мы працягваем адзначаць Дзяды ў Лошыцы на месцы расстрэлаў нашых людзей савецкімі энкавэдзістамі. Такіх месцаў на Беларусі сотні. Гэта сьведчаньні пакутнага мартыралога народу і невыпадкова, што Дзяды сталі нашым сакральным сьвятам усёй нацыі.
Азірнемся ў нашу гісторыю. З Дзядоў выходзілі...

Паказваем матэр’ялы 1-га Устаноўчага Зьезду БНФ, які адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні ў Віленскім палацы прафсаюзаў. Матэрыялы былі выкладзеныя ў «Навінах БНФ» № 7 за 6 ліпеня 1989 г. Тут сканаваныя адбіткі з гэтай, архіўнай цяпер, першай газэты Фронта.
Чытаньне матэр’ялаў пераносіць нас у атмасфэру таго ўзьнёслага часу змаганьня за вольную Беларусь, калі над усімі...