Паказваем матэр’ялы 1-га Устаноўчага Зьезду БНФ, які адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні ў Віленскім палацы прафсаюзаў. Матэрыялы былі выкладзеныя ў «Навінах БНФ» № 7 за 6 ліпеня 1989 г. Тут сканаваныя адбіткі з гэтай, архіўнай цяпер, першай газэты Фронта.
Чытаньне матэр’ялаў пераносіць нас у атмасфэру таго ўзьнёслага часу змаганьня за вольную Беларусь, калі над усімі намі веялі ветры свабоды і вялікіх надзей.
У газэце пададзены рэзалюцыі Зьезда, пэрсанальны склад 1-га Сойму БНФ і статыстыка Зьезду, якая адлюстроўвала статыстыку ўсяго Фронту, і паказвае, што БНФ – гэта быў сапраўдны Беларускі Народны рух, у якім удзельнічаў увесь перадавы народ, той народ, які ствараў вытворчасьць, навуку, гаспадарку, мастацттва і культуру, абрабляў зямлю. Гэта былі патрыятычныя, актыўныя, адданыя дзеля Айчыны людзі, якія набліжалі новую вольную Беларусь.
З. Пазьняк