НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Біяграфія

Біяграфія


Зянон Пазьняк.

 

Беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт (год нараджэньня 1944).

 

Кандыдат мастацтвазнаўства.

 

Займаўся гісторыяй мастацтва і археалёгіяй.

 

У 1988 годзе адкрыў і археалягічна дасьледваў Курапаты пад Менскам – месца камуна-расейскага генацыду і масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў 1937-1941 гг.

 

Заснавальнік і адзін з арганізатараў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (БНФ, 1988 г.)

 

З 1989 г. – старшыня БНФ. У 1990-96 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня (парляманту), караўнік парляманцкай Апазацыі БНФ.

 

Вылучыў канцэпцыю незалежнасьці Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам Народны Фронт і дэпутацкая Апазыцыя БНФ у жніўні 1991 г. дамагліся незалежнасьці краіны. Стварыў і ўзначаліў Ценявы Кабінэт, куды ўвайшлі лепшыя вучоныя, палітыкі і грамадзкія дзеячы Беларусі.

 

У 1994 г. – кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

 

Пасьля ўсталяваньня прамаскоўскага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі кіраваў Народным Фронтам і знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму.

 

У 1996 г., пазьбягаючы арышту і заплянаванага забойства з боку антыдэмакратычнага рэжыму, вымушаны быў пакінуць Беларусь.

        

Аўтар шматлікіх кніг па палітыцы і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, па мастацтву, архітэктуры і фатаграфіі.

 

Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і фотаальбомаў, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (КХП—БНФ), Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. З 1996 г. знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі (адкуль ажыцьцяўляе агульнае палітычнае кіраўніцтва Партыяй і рухам).

 

(Інфармацыя КХП—БНФ)

 

 

Zianon Pazniak.

The Belarusian politician, scientist, publicist and poet (born 1944). Doctor of the art history. He researched the art history and carried out the archeological excavations. 1988 he has revealed Kurapaty near Minsk – a place of the communist Russian genocide against the Belarusian people and mass killings of the Belarusian population in 1937-41 and carried out the archeological excavations in this place. 1988 he was the founder and one of the organizers of the Belarusian Popular Front “Adradzennie” (the BPF). Since 1989 he is the Chairman of the BPF. In 1990-96 he was MP of the Supreme Soviet of Belarus of the 12th convocation and acted as the leader of the parliamentary opposition of the BPF. He has elaborated and presented the conception of the independence of Belarus. The Belarusian Popular Front and the parliamentary opposition of the BPF under his leadership achieved the proclamation of the independence of Belarus in August 1991. He has formed the Shadow Cabinet with the best scientists, politicians and public figures of Belarus as members and acted as its leader. 1994 he was nominated a candidate on the presidential elections. After the pro-Moscow authoritarian Lukashenka regime has been established in Belarus he acted as the Chairman of the Belarusian Popular Front in the opposition to the regime. 1996 he was forced to leave Belarus in order to escape the arrest and because the regime has planned to kill him.

He is author of many books on the politics and the conception of the Belarusian national Rebirth, art history, architecture and photo. He has published some collected poetries and photo albums. He is member of the PEN-center. Now he is the Chairman of the Conservative Christian Party – BPF and the Belarusian Popular Front “Adradzennie”. Since 1996 he is acting in the political emigration and leading the political activity of the Party and the BPF.

 

(The information of  the Conservative Christian Party – BPF )                          

Дадаць у: