Навіны

Агульны погляд на выбарчую кампанію, якая цяпер уступіла ў завяршальную фазу, дае магчымасьць убачыць вымоўную перамогу нашых ідэй аб няўдзеле выбаршчыкаў у фальшывых выбарах антыбеларускага рэжыму. Прапаганда гэтых пазыцыяў (байкоту) доўжыцца партыяй КХП-БНФ ужо больш за 10 гадоў. Асабліва драматычным быў 2004 год, калі псэўдаапазыцыя разам з рэжымам апантана выступілі супраць...

(Выступ на кастрычніцкім Сойме КХП-БНФ
і БНФ «Адраджэньне»)
Народны байкот адбыўся. Ён публічна ўсьведамлены грамадзтвам, зафіксаваны ў памяці. Гэта істотна, бо масавае байкатаваньне фальшывых выбараў рэжыму было яшчэ ў 2008 і ў 2010 гадах, але ня сталася масавай публічнай падзеяй (па розных прычынах). Ужо тады мы віншавалі адзін аднаго і разумелі, што шлях правільны, і...

Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы!
Віншую Вас з угодкамі стварэньня Беларускага Народнага Фронту. Гэта вялікая падзея, якая, разьвіваючыся ў часе, зьмяніла нашу гісторыю. 19-га кастрычніка 1988 года будзе ўпісана залатымі літарамі ў біяграфію нашай краіны.
Дзякуючы Народнаму Фронту беларуская нацыя мае незалежную дзяржаву і нацыянальную пэрспэктыву, нягледзячы на...

Гэты артыкул напісаны пасьля выступаў некаторых асобаў так званай «прагматычнай апазыцыі» на Старонцы радыё Свабода. Падзеі, якія я закранаю, важныя не для гісторыі (якая яшчэ не настала), а якраз для сучаснасьці, бо выяўляюць карэньні пэўных зьяў, даюць падставу зразумець што ж адбываецца на палітычнай мапе Беларусі.
На апошняй канфэрэнцыі ў Сеціве на радыё...

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, спадарыні і спадары! Сёньня зноў, як заўсёды, мы адзначаем угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і шануем памяць слуцкіх змагароў. Мы шануем іх мужнасьць, славу і барацьбу за вольную незалежную Беларусь. Сёньня іхняе змаганьне ёсьць для нас ідэйным прыкладам, падмуркам і напамінкам, бо наша Бацькаўшчына, што апынулася пад акупацыяй антыбеларускага...

Учора у Цэнтральную выбарчую камісію быў накіраваны ліст, тэкст якога зьмяшчаем ніжэй. Зьвесткі аб выніках назіраньня за галасаваньнем зьмешчаны на партыйнай старонцы КХП – БНФ (http://www.narodnaja-partyja.org/ і на старонцы http://www.biel-ruch.org ).
У Цэнтралную Выбарчую Камісію
Рэспублікі Беларусь.
Старшыні ЦВК сп. Л. Ярмошынай
1-га кастрычніка 2012 г.
Па зьвестках нашых...

На сёньняшні дзень можна канстатаваць, што дэмапазыцыя, якую заклаў у Беларусі Ганс Вік, амаль цалкам разваліла змаганьне за вольную Беларусь і Адраджэньне краіны. Сэрыя правакацыяў, у якіх была скарыстана гэтая «апазыцыя», выклікала пэрманэнтную хвалю рэпрэсіяў супраць усяго беларускага, яшчэ жывога, вольнага і разумнага. Палітычная ўлада гэбізму ўзмацняецца на вачах,...

Лідар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянон Пазьняк пракаментаваў «Салідарнасці» сытуацыю вакол будаўніцтва так званага «Бульбашъ-холла».
-- Заканадаўства тут парушана, але паколькі за ўсім гэтым крыміналам стаяць канфліктныя палітычныя сілы, то працэс будзе ня простым. Мы разумеем тое і гатовыя да барацьбы за законнасьць.
Матэрыялы, якія мы...

18-23 верасьня беларусы збайкатавалі фальшывыя выбары ў «палатку» рэжыму. Больш 70 адсоткаў выбаршчыкаў не пайшлі галасаваць, і выбары не адбыліся. Прытым больш за палову тых, што галасавалі, рэжым прымусіў прагаласаваць пад страхам, скарыстаўшы залежнасьць людзей па працы і вучобе.
Такім чынам байкот засьведчыў, што рэжым ня мае падтрымкі ў народзе. А значыць, што ён...

Наша партыя падрыхтавала і праводзіць па ўсёй краіне байкот галасаваньня, які дзейнічае. Дзесяць гадоў працы не змарнаваліся. Цяпер мы кантралюем становішча ў Менску і выбарачна па ўсёй Беларусі. Псэўдаапазыцыйных крыкуноў, каб менш перашкаджалі, простым манэўрам сабралі ў адной менскай акрузе (самы сябе загналі). Першы агляд паказвае, што на папярэдняе галасаваньне рэжым...