Навіны

Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі.

На старонцы https://reform.by/ тыдзень таму зявілася вялікае інтэрв’ю, запісанае журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым. Тут зьмяшчаю крыху дапоўнены яго фрагмэнт па важных патаньнях. Зянон Пазьняк.

33 гады таму 19-га кастрычніка 1988 года былі створаны "Мартыралог Беларусі" і "Арганізацыйны Камітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".

Назіраючы за працэсамі, прыходзім да відочнага выніку, што сьвет (і ўсё ў сьвеце) разьвіваецца па правілах і ў сваім парадку. Перамены адбываюцца ў выніку катастроф (разбурэньня існага).

Сітуацыя, якая створана цяпер у Беларусі і вакол Беларусі, выклікае засьцярогі сваімі працэсамі і дрэннымі вынікамі. Адбываецца нечуваны разгул рэпрэсіяў супраць беларусаў і культуры Беларусі, ігнараваньне законаў і правоў людзей.

Тут не дактрына, не прапановы, але толькі развагі, агляд падзей. Паспрабуем рэальна пабачыць становішча і магчымасьці разьвіцьця.

30 верасьня 1989 года 32 гады таму адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях -- агульнабеларуская грамадзкая фронтаўская акцыя супраць Чарнобыльскага генацыду, рух за пакараньне вінаватых і за адкрыцьцё праўды пра Чарнобыльскую катастрофу.

17-ы верасень 1939 года беларусам трэба ацэньваць гістарычна станоўча ў зьмесьце беларускага нацыянальнага існаваньня. Але сьвятам "народнага адзінства" гэтая дата не зьяўляецца, бо яна ёсьць вынік дзеяньняў і акупацыйнай агрэсіі іншых дзяржаваў, найперш Савецкай Расеі.

Тэарэтычна адказ ляжыць на паверхні -- ліквідаваць уладу Лукашэнкі і яго асяроддзя. У рэальнасьці ў Беларусі адбылася параза стыхійнай электаральнай рэвалюцыі пратэсту і працягваецца жорсткі (ў форме гібрыднага генацыду) наступ антынароднай рэакцыі, арышты і рэпрэсіі

9 верасьня адбыўся чарговы этап нацыянальнай здрады дзяржаве і народу Беларусі з боку ўзурпатара Лукашэнкі. У Маскве ён узгадніў з Пуціным дакуманты ("дарожныя карты"), якія на справе зьяўляюцца планам расьцягнутай акупацыі, эканамічнага і палітычнага паглынаньня Беларусі Расеяй.