Навіны

У змаганьні з Эўразьвязам Масква дасягае вынікаў. Гэта факт. Эміграцыйная атака і маніпуляваньне ўцекачамі з Блізкага Усходу цалкам ізалявалі рэжымную групоўку Лукашэнкі (а рэальна -- Беларусь) ад суседзяў і ад рэшты краінаў дэмакратычнай Эўропы.
Тут мушу нагадаць пра вядомы факт, што стужка "Купала", якая ў Сеціве, -- гэта не фінальны варыянт, а чарнавая (пірацкая) вэрсія, украдзеная на стадыі мантажа і выкладзеная ў Інтэрнэт.
Аб адкрыцьці школы з рускай мовай навучаньня ў Вільні для дзяцей цяперашніх эмігрантаў зь Беларусі было аб’яўлена на мітынгу Ціханоўскай.
Нядаўна праглядаў жоўтыя смі. Натрапіў на інфармацыю аб Дэпутатах Нзалежнасьці з партрэтамі дэпутатаў. Добрая інфармацыя.
Што пастаянна кідаецца ў вочы, гэта нават ня тое што звычаёвая, культурная, але нейкая нават прыродная небеларуская чужасьць гэтых асобін.
Амэрыканская палітыка зьмянілася за апошнія месяцы. Тое, што рабіў Трамп для Амэрыкі, -- цяпер адмяняецца. Прытым складваецца ўражаньне, што дзейнічае ўстаноўка, -- "абы ня Трамп".
Гэтым выказваю сваё спачуваньне сябрам, сваякам і нявесьце беларуса Віталя Шышова, забітага ворагамі Беларусі. Віталь Шышоў -- ахвяра злачынцаў злачыннай улады. Прыйдзе час -- і яны будуць пакараныя.
У Сеціве ёсьць кінафільм "Купала" (рэжысёр Уладзімер Янкоўскі), які зьняты год таму і які рэжым не пусьціў у кінапракат. Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі "Беларусьфільм" (за ўсю яе гісторыю), дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі.

Алесь Разанаў не жыве. Бяда ня ходзіць адна. У цяжкім часе для літаратуры і для краіны адзін за адным адыходзяць шасьцідзесятнікі.
Настаў жнівень. Надыходзіць вялікае сьвята Рэспублікі Беларусь 25 Жнівень -- Дзень Незалежнасьці. 25-ы Жнівень і 25-ы Сакавік -- Дзень Волі -- навечна ўвайшлі ў беларускую гісторыю.