НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

1. У ЧЫМ ШКОДНАСЬЦЬ ЭЛЕКТАРАЛЬНАЙ АФЁРЫ 2020 ГОДА

1.  У ЧЫМ ШКОДНАСЬЦЬ  ЭЛЕКТАРАЛЬНАЙ АФЁРЫ 2020 ГОДА

Рэальна гэта мусіла б гучэць так: у чым шкоднасьць палітычнай афёры з Ціханоўскай. Гэтая ж група нібыта за Беларусь і супраць Лукашэнкі.

Калі коратка -- шкоднасьць у ськіраваньні палітыкі на Маскву. Калі б гэтая група атрымала магчымасьць уплываць на фармаваньне ўлады ў Беларусі, палітыка Беларусі засталася б прамаскоўскай.

Новыя словы і зьмена рыторыкі групоўкі ў выніку расейскай акупацыі Беларусі і маскоўскага нападу на Украіну ня маюць значэньня, бо палітычныя прынцыпы групы і план дзеяньняў не зьмяніліся. Яны заточаныя на суіснаваньне з Расеяй. Гэтая група – расейскі праект.

Захаваньне цэласьці Расеі ў любой форме пасьля вайны з Украінай спрыяла б прарасейскай арыентацыі гэтай групоўкі. Тым часам захаваньне цэласьці Расеі пасьля вайны з Украінай ёсьць адзін з рэальных варыянтаў.

Другі аспэкт шкоднай верагоднасьці ў тым, што групоўка, якая ўтрымлівалася за грошы чужых дзяржаваў і чужых уладаў і была прыладай іхняй палітыкі, у выніку (калі б яна стала вызначаць уладу ў Беларусі) пацягнула б за сабой залежнасьць ад палітыкі, інтарэсаў і нават ад ідэалогіі гэтых чужых дзяржаваў.

Тым часам рэалізаваць свае нацыянальныя ідэалы і народнае шчасьце Беларусь зможа толькі ў нацыянальнай свабодзе, у нацыянальнай незалежнасьці, у беларускай культуры, у сваёй Беларускай мове, у вольнай працы,  у самадастатковасьці свайго вольнага  нацыянальнага існаваньня.

30 лістапад 2022 г. Зянон Пазьняк

Дадаць у: