НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПРА РУСКУЮ ШКОЛУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСКХ ЭМІГРАНТАЎ У ВІЛЬНІ

Аб адкрыцьці школы з рускай мовай навучаньня ў Вільні для дзяцей цяперашніх эмігрантаў зь Беларусі было аб’яўлена на мітынгу Ціханоўскай. Справа выглядае так. У Вільню пераяжджае прыватная руская школа зь Менску, што па вуліцы Някрасава, 31. Навучаньне платнае -- 5000 эўра. Галоўная прычына ў тым, што апошнім часам шмат кліентаў гэтай школы пераехалі зь дзецьмі ў Вільню (уцяклі ад рэжыму), узьнікла праблема з напаўненьнем і школьны бізнэс вырашыў пайсьці ўсьлед за кліентамі.

Адкрыць школу замежнікам у Вільні -- гэта доўгі і складаны працэс. Тым ня менш на зьдзіўленьне ўсё было прасунута і зроблена фантастычна хутка, практычна, за месяц. (Нездарма пра тое казалася на мітынгу). Школьны бізнэс зь Беларусі атрымаў вялікае памяшканьне ў цэнтры Вільні (у раёне касьцёла сьв. Ганны) па вуліцы Майронё. Русіфікацыя пайшла ўсьлед за эмігрантамі.

У Вільні даўно існуе паўнавартасная і дабрая Беларуская школа. Але кліенты туды не пайшлі. Дарэчы, у рускай школе зь Менску па вуліцы Майроні абавязковым будзе навучаньне летувіскай мовы.

 

(Інфармацыя БНС)

Дадаць у: