НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АБ ХАРАКТАРЫ ФАШЫСЦКІХ РЭПРЭСІЯЎ У БЕЛАРУСІ

АБ ХАРАКТАРЫ ФАШЫСЦКІХ РЭПРЭСІЯЎ У БЕЛАРУСІ

(Заява)

Рэжым, усталяваны ў Беларусі пры дапамозе Масквы, ёсьць  антыдэмакратычны, антыбеларускі, фашысцкі рэпрэсіўны рэжым. Паплечнік Пуціна і злачынца №2 нелегітымны кіраўнік улады Лукашэнка 28 гадоў праводзіў палітыку маскоўскай русіфікацыі Беларусі і нішчыў беларускую нацыю пад рознымі прыдуманымі фармулёўкамі, тыпу "экстрэмісты", "апазыцыя", "дэманстранты", "парушальнікаў парадку", "нацмэны", "бэчэбэшнікі", "жульё", "дармаеды" і т. п. 

 20-га верасьня, падтрымліваючы агрэсію Расеі супраць Украіны і акупацыю Беларусі,  ён адкрыта заявіў, што яго ворагамі і ворагамі яго ўлады зьяўляюцца "сьвядомыя" беларусы. 

 У перакладзе са слэнгу Лукашэнкі, сьвядомыя беларусы -- гэта тыя беларусы, якія сьведама лічаць сябе беларусамі і прызнаюць нацыянальныя каштоўнасьці. Практычна, гэта бальшыня беларускай нацыі. Узурпатар адкрыта засьведчыў аб сваёй палітыцы генацыду супраць этнічных беларусаў. 

Ва ўмовах расейскай акупацыі Беларусі, ва ўмовах вайны, ва ўмовах прадажнасьці і калабарацыі Лукашэнкі з Масквой (і яго групы ўлады), ва ўмовах пэрманэнтных рэпрэсіяў супраць беларускага народа гэтая заява прадугледжвае эскалацыю палітыкі генацыду і пашырэньне рэпрэсіяў супраць беларусаў па нацыянальна-этнічнай прыкмеце. 

Такія дзеяньні ў палітыцы ёсьць злачынствам супроць чалавецтва.  Сітуацыя паказвае, што беларускаму народу, акупаванаму Масквой, няма ад каго і няма адкуль чакаць дапамогі. Расейская агентура, абапіраючыся на гуманітарную і сацыяльную абмежаванасьць лібэральнага Захаду, арганізавала зьневажэньне і ахайваньне беларускага народа за быццам бы несупраціў акупацыі. Вінаватай у акупацыі зрабілі не акупанта, а ахвяру агрэсіі. 

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі тое разумее і таму дзейнічае адкрыта супраць народа Беларусі. 

1. У гэтай сувязі склалася становішча, калі нацыя, каб ацалець, мусіць сама любымі спосабамі зьнішчыць і ліквідаваць тое, ад чаго зыходзіць пагроза фізічнаму існаваньню беларусаў. Такая неабходнасьць узьнікла рэальна і аб’ектыўна. 

2. Калі беларускае войска фашысты пагоняць ваяваць супраць украінцаў, ёсьць два варыянты:-- перайсьці мяжу і здацца ўкраінскаму войску альбо -- павярнуць зброю супраць рускіх акупантаў і супраць хунты лукашыстаў.

3. Калі злачынцы пры ўладзе пачнуць мабілізацыю беларусаў на вайну супраць Украіны, тады ёсьць таксама два варыянты: -- пазьбягаць мабілізацыі;-- мабілізавацца, каб атрымаць зброю і скарыстаць яе супраць рускіх акупантаў і калабаранцкага рэжыму.

4. Калі акупанты пераапрануць расейскіх жаўнераў у беларускую вайсковую форму і пад выглядам беларускага войска захочуць напасьці на Украіну, тады ёсьць толькі адзін выхад -- паведаміць пра тое ўкраінцам і зьнішчаць пераапранутых маскалёў любымі спосабамі.5. Ствараць таемныя баявыя суполкі руху "Вольная Беларусь" і рыхтавацца да часу вызваленьня. 

 

22 верасень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Руху "Вольная Беларусь")

 

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: