НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АБ ІСТОТНЫМ

АБ ІСТОТНЫМ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Галоўнымі чыньнікамі цяперашняга часу ў жыцьці Беларусі зьяўляецца эпідэмія каранавірусу Ковід-19 і стыхійны пратэстны рух народа ў час выбарчай кампаніі супраць самаўладзтва Лукашэнкі.

Эпідэмія намерана выкарыстана Лукашэнкам і ягоным рэжымам як сродак генацыду і выміраньня беларусаў.

Арганізатары пратэстнага руху ў сувязі з выбарамі знаходзіцца пад апасродкаваным уплывам Масквы.

Каб спыніць маштабнае выміраньне народа ад каронавіруса, трэба перш за ўсё ліквідаваць палітычную прычыну віруснага генацыду -- тэрмінова пазбавіцца ад Лукашэнкі.

Усьведамленьне людзьмі гэтай неабходнасьці і прызначэньне рэжымам чарговых выбараў Лукашэнкі стала штуршком да народнага пратэсту супраць антынароднай улады.

Пра Лукашэнку

Людзі ацэньваюць асобу і дзеяньні Лукашэнкі з гледзішча здароваага сэнсу, сацыяльнай выгады, гаспадарчасьці, логікі, культуры, маральнасьці і палітычнага выніку.

Але гэтага мала. Каб адпаведна зразумець яго паводзіны і прадбачыць дзеяньні, трэба ўлічваць таксама асаблівасіці ягонай псіхічнай хваробы (мазаічнай псіхапатыі).

Тое, што ён наперад кажа (і што часам успрымаецца, як трызьненьне), абавязкова ім будзе выконвацца. Узбуджаная псіхіка прымушае яго ісьці да мэты любымі шляхамі і дасягаць яе любымі сродкамі, каб зьняць перашкоды. Гэта мы назіраем увесь час. Ён не спыняецца перад забойствамі, тэрактамі, парушэньнем закона і пэрманэнтнай хлусьнёй.

Тым часам выбарчая кампанія пайшла не па рэжымным сцэнары. Лукашэнкку панесла. Вось апошнія ягоныя заявы і пагрозы: «Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе: краіну яны не атрымаюць". (Яны -- гэта значыць усе "ўрагі"). "Я хачу, каб гэта ўсе пачулі. І каб вы, той, хто недзе там шатаецца, запомнілі". (Я ўсё памятаю, спадар Лукашэнка і яшчэ папрысутнічаю на тваім судзе).

Але самая абразьлівая для беларусаў і дзікая была вось гэтая пагроза: "Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Ну дык мы нагадаем!»

Гэта не блеф. Пагроза зрабіць у Беларусі, як ў Андыжане (гэта значыць расстраляць народ), такая ж рэальная як і тое, што ўжо, не зважаючы на закон, пачалі хапаць кіраўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў і кідаць іх за краты. У пэрспэктыве ў турме апынуцца і некаторыя прэтэндэнты і кандадаты ў прэзыдэнты.

Каб выйграць выбарчую акцыю ў рэжыма (гэта значыць не прызнаць фальшывыя выбары і аб’явіць новыя выбары бяз Лукашэнкі), трэба абавязкова мець на ўвазе намер узурпатара ўжыць сілу (расстрэл) і зрабіць пагром грамадзтва. Паводзіны пратэсту і кантроль над галасаваньнем павінны адбывацца так, каб запабегчы разгрому і ўжыцьцю сілы з боку ўлады.

Ня факт, што беларускае войска (і нават АМАП) пачнуць страляць у народ. Але ўзурпатар ліквідаваў мяжу з Расеяй. Гэта значыць, што банды могуць быць запрошаныя адтуль. Паўтаруся, для псіхапата не існуе стрымліваючых чыньнікаў, дзеля дасягненьня мэты. Магчыма беларусам спатрэбіцца грамадзкая ахова мяжы.

Трэба мець на ўвазе (зноў жа, зыходзячы з псіхапатыі пацыента), што калі ён стане прайграваць, то несувымерная сіла супраць людзей будзе ўжыта абавязкова. І тут мае значэньне хто і як пакіруе пратэстным рухам.

Аб пратэстах

Маятнік хіснуўся. Стыхійны пратэст людзей супраць самаўладзтва Лукашэнкі -- гэта грамадзкі факт. Пратэстны рух ня мае ідэалёгіі, зацыклены на падтрымцы Ціханоўскіх, на лёзунгах "Лукашэнка, прэч!" і часткова -- "Абы ня Лукашэнка!".

Арганізацыйнае кіраўніцтва руху забясьпечваюць людзі з аналагічным пратэстным узроўнем, якія знаходзяцца пад прыкметным уплывам маскоўскай рыторыкі і агентуры.

Палітычная выснова з гэтай сітуацыі стандартная: беларускія патрыёты, палітыкі і дзеячы павінны ісьці да людзей, падтрымаць пратэсты, завязаныя на Ціханоўскіх, дапамагаць людзям і працаваць разам на беларускую перамогу. Трэба быць разам са сваім народам. Калі гэтага не рабіць, то амаль гарантавана, што народны пратэст асядлаюць чужыя сілы і завядуць у маскоўскую прорву. Прытым ня выключана, што з-за сьпіны неакрэсьленага Ціханоўскага могуць выскачыць яшчэ такія рагатыя фурыі, што напрасткі пашыбуюць да "вялікага Пуціна".

Пачаліся рэпрэсіі і настае важны этап змаганьня. Мяч на беларускім полі. Трэба хутка дзейнічаць, наступаць "ад абароны". Сябры партыі прымаюць рашэньні ў суполках. Падтрымайма Беларусь. Слава Айчыне.

 

7 чэрвень 2020 г.                                                                                  Зянон Пазьняк

Дадаць у: