НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АДХІЛЕНЬНЕ АД УЛАДЫ

АДХІЛЕНЬНЕ АД УЛАДЫ

Аўтарытарны антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь стварыў такую сістэму ўлады, дзе зьмена яе шляхам выбараў немагчымая.

Народ, практычна, адхілены ад выбару, уплыву і кантролю над аўтарытарнай уладай.

Так доўжыцца ўжо 26 гадоў. Краіна ў небясьпецы. Грамадзтва заведзена ў тупік. Усе дзяржаўныя рашэньні залежаць ад адной псіхічна неадэкватнай асобы на ўзурпаванай пасадзе прэзыдэнта.

У гэтай сітуацыі засталіся тры магчымасьці адхіленьня ўзурпатара ад улады.

1. Канстытуцыйны мэтад. Народная рэвалюцыя.

2. Законны мэтад. Арышт узурпатара ў існуючай сістэме ворганаў улады.

3. Крымінальны мэтад. Фізічная ліквідацыя. (Гэты мэтад мы канстатуем, але не разглядаем і не прапануем.)

Неабходна тое напісаць у выніку чутак, якія распускае рэжым. Пушчана чутка, што праціўнікі прэзыдэнта (кандыдаты) рыхтуюцца да ўжываньня сілы. (На справе гэта абазначае, хутчэй за ўсё тое, што смам рэжым рыхтуецца). Таксама зьявіліся пагудкі аб ліквідацыі Лукашэнкі нестандартнымі мэтадамі.

Чуткі ў час абвастрэньня небясьпекі для дыктатуры – гэта, як правіла, тэхналёгія папярэджаньня, застрашэньня і апраўданьня плануемых рэпрэсій. Але ня трэба баяцца.

 

19 ліпень 2020 г.                 Зянон Пазьняк

 

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: