НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Кнігі

Б Р А С Л А Ў Ш Ч Ы Н А

Б Р А С Л А Ў Ш Ч Ы Н А

(Выбраныя фатаграфіі з даўняга альбому)
Ёсьць рэчы асаблівым чынам зьвязаныя з нашай асобай. Пры поглядзе на іх шчыміць душа і ные сэрца. Але казаць пра гэта нельга. Бо гэта толькі табе шчыміць, іншым, звычайна, ні пра што не гаворыць. Гэткі ёсьць для мяне даўні фотаальбом “Браслаўшчына”. Праўда тады, 35 гадоў таму, калі быў зьняты і выпушчаны гэты альбом, шчымела сэрца і хвалявала душу ня толькі мне, але таксама іншым, маім сучасьнікам, сябрам, тым хто разумеў і цаніў фатаграфію – найвялікшае з мастацтваў, адзінае, якое спыняе час і акамулюе мінулы дух.
Зь іх найбольш мне стаяць у ваччу мае сябры-мастакі тонкія знаўцы мастацтва Яўген Кулік і Пятро Драчоў. Іхная дасьведчаная пастава і думка падтрымлівала мяне ў творчасьці. Пятрусь Драчоў напісаў потым некалькі словаў пра фатаграфію і скампанаваў маю кнігу-альбом “Глёрыя Патрыя”. Дзякуй, Пятрусь! Шкода, што ні цябе, ні Яўгена я ніколі ўжо не спаткаю...
Тут прапаную паглядзець выбраныя паліграфічныя копіі фатаграфіяў з альбома (не ўвайшло ў гэтую зборку толькі 8-9 фота). Гэта Браслаўшчына 60-х гадоў мінулага стагоддзя.
 
6 лістапада 2005 г.                                              Зянон ПАЗЬНЯК

 

 

ПОДПІСЫ ДА ФАТАГРАФІЙ


Стар. 11         Блакітнае вока сіняй зямлі.

Стар. 12-13     Браслаўе...

Стар. 14-15     Рыбацкі прычал.

Стар. 16-17     Лоў.

Стар. 18-19     На вадзе.

Стар. 20-21     Начная змена.

Стар. 22-23     Від на Замкавую гару з боку возера Навята.

Стар. 24-25     Ля помніка загінуўшым партызанам.

Стар. 26-28     Справы добрых рук чалавека.

Стар. 29         Дзьмуць вятры над Браславам.

Стар. 30-31     Праца.

Стар. 32         Браслаўскія стрэхі.

Стар. 33         На паўтаравяковых мураваных сценах Зарачанскага млына беларускі каменны арнамент. (Фатаграфіі гэтага рэдкага твора мастацтва аздабляюць форзац альбома).

Стар. 34-35     Сімпатычныя дзяўчаты жывуць у Браславе.

Стар. 36-37     Амаль у цэнтры Браслава - возера Навята.

Стар. 38-39     Поўня.

Стар. 40         Самы стары браслаўскі рыбак - "дзед Ваявода".

Стар. 41-43     Спрадвечнае.

Стар. 44-45     Краявіды Браслаўя і Друйскі Кляштар - архітэктурны помнік беларускага барока XVII стагоддзя.

Стар. 46-47     Гатычны партыл і сівыя руіны ў Замошшы... Хавальнікі тайн і старых паданняў.

Стар. 48-49     Віды... Імкліва ўзносяцца ўверх імшыстыя дрэвы і хрустальныя вежы.

Стар. 50-51     Драўляны касцёл у Дрысвятах - унікальны архітэктурны помнік беларускага дойлідства.

Стар. 52-53     З Замкавай гары старога Браслава...

Стар. 54-55     ...далёкія вежы і лёгкі франтон...

Стар. 56-57     Гаспадар азёрнага краю.

Стар. 58-59     Подых даўніны

Стар. 60-61     Пара туманаў, узаранай зямлі, час паляўнічых...

Стар. 62-63     Араты.

Стар. 64-65     Ляцяць за плугамі белыя чайкі.

Стар. 66-67     Лясы над вадой хаваюць легенды.

Стар. 68-69     Жывуць тут ласі пад срэбным дрэвам.

Стар. 70-71     Купальшчыца.

Стар. 72-73     Іктыязаўры.

Стар. 74-75     Купалле.

Стар. 76-77     Маўчанне.

Стар. 78-79     Турбаза "Браслаўскія азёры"

Стар. 80-81     ...І наваколле.

Стар. 82-83     На браслаўскім пляжы.

Стар. 84-85     Рытмы Браслаўя.

Стар. 86-87     Гуд электрычны і азёрная ціша.

Стар. 88-89     На беразе туманнага возера.

Стар. 90-91     Над Дрысвятамі вечар.

Стар. 92-93     Цішыня... толькі шэпчуць спрадвечныя хвалі: Браслава... Браслава... Браслава...

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадаць у: