НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

БАРАЦЬБА 3 РЭЖЫМАМ ПРАЎНЫМІ МЭТАДАМІ (Мэмарандум)

БАРАЦЬБА 3 РЭЖЫМАМ ПРАЎНЫМІ МЭТАДАМІ (Мэмарандум)

22 траўня гэтага году шэсьць грамадзянаў Беларусі (Сяргей Папкоў, Кастусь Кашэль, Генадзь Пляшко, Алег Радзюк, Алесь Чахольскі, Уладзімер Юхо), якія належаць да Беларускага Народнага Фронту „Дпраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, падалі іскавыя заявы ў Вярхоўны Суд Беларусі аб парушэньні іхных чалавечых грамадзянскіх і канстытуцыйных правоў у выніку незаконнага падпісаньня А. Лукашэнкам 8 сьнежня 1999 года Дагавора аб стварэньні саюзнай дзяржавы з Расеяй.

Гэтым дагаворам груба парушаныя фундамэнтальныя артыкулы Канстытуцыі і чалавечыя правы грамадзянаў.

Адказчыкамі па ісках грамадзянаў выступаюць А. Лукашэнка, які няпраўна займае пасаду прэзыдэнта Беларусі, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савет Рэстпублікі, якія ратыфікавалі незаконную дамову.

Істцы патрабуюць прызнаць, што міжнародны дагавор аб стварэньні саюзнай дзяржавы (незаконна падпісаны 8.12.1999 г.) карэнным чынам зьмяняе ў горшы бок умовы жыцьця істцоў, уціскае і парушае іхныя чалавечыя і канстытуцыйныя правы, пагражае здароўю дзяцей.

Істцы патрабуюць прызнаць міжнародны дагавор аб стварэньні саюзнай дзяржавы (8.12.1999) несапраўдным, паколькі ён супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прыняты з парушэньнямі арт.7,8 Канстьпуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 3 і 16 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь".

Істцы патрабуюць ад Вярхоўнага Суду ўстанавіць парушэньні і зьвярнуцца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з хадайніцтвам прызнаць, што арт. 1 міжнароднага дагавора аб стварэньні саюзнай дзяржавы (8.12.1999) па сваёй сутнасьці не адпавядае палажэньням артыкула 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Згодна закона істцы маюць права зьвяртацца па пытаньнях парушэньня правоў чалавека, якія ўзьніклі ў выніку парушэньня Канстытуцыі краіны, у Вярхоўны Суд, бо толькі Вярхоўны Суд, разгледзеўшы іскі, мае права зьвярнуцца ў Канстытуцыйны Суд.

Аднак Вярхоўны Суд груба парушыў закон і накіраваў іск ў суд ніжэйшай інстанцыі (які ня мае паўнамоцтваў) з рэзалюцыяй: „для прыняцьця рашэньня аб узбуджэньні справы".

Суд ніжэйшай інстанцыі (у дадзеньм выпадку суд Ленінскага раёна г. Менска) адмовіўся ўзбуджаць справу. Тое ж праштампавалі ўсе іншыя судовыя інстанцыі на касацыйныя скаргі істцоў.

На паўторны зварот у Вярхоўны Суд быў дадзены цалкам не абгрунтаваны законам і неадэкватны адказ.

Такім чынам Вярхоўны Суд парушыў закон, адмовіў грамадзянам ва ўзбуджэньні судовай справы па абароне сваіх чалавечых правоў. Канстытуцыйны Суд таксама адмовіўся ініцыяваць узбуджэньне судовай справы на просьбу істцоў.

У выніку такой пазыцыі судоў грамадзяне зьвярнуліся з заявамі ў Парляманцкую асамблею АБСЭ і ў Камісію па правах чалавека ААН, дзе паставілі пытаньне аб ісках.

Рэжым Лукашэнкі прасякнуты зьверху да нізу спэцслужбамі чужой краіны, не абгрунтаваны на законах і праве. Этнацыд супраць беларусаў, ламаньне іхных чалавечых правоў, агрэсіўнае бяспраўе і беззаконьне ёсьць асноўная рыса рэжыму. Барацьба праз суды пачата, каб прымусіць афіцыйныя структуры зьвярнуцца да законных шляхоў каб весьці зь імі размову на праўньм узроўні.

Для падмацаваньня справядлівай пазыцыі створана ініцыятыўная група, якая зьбірае подпісы людзей аб далучэньні да заявы істцоў у якасьці трэціх асобаў. Ужо (на 1 жніўня) далучылася паўтары тысячы чалавек.

Зварот у суд выкліканы рэальнай пагрозай чарговага незаконнага рэфэрэндуму аб прыняцьці так званага „канстытуцыйнага акту", які адчыніў бы шлях да анэксіі нашай краіны Расеяй.

Незаконны рэфэрэндум па задуме арганізатараў пакліканы „легалізаваць" незаконны дагавор, шляхам зьменаў у Канстытуцыі. Гэта ёсьць форма палітычнай агрэсіі, падрыхтоўка інкарпарацыі Беларусі.

Мы інфармуем беларусаў ва ўсім сьвеце і міжнародную супольнасьць і спадзяёмся на салідарнасьць у нашым змаганьні за справядлівасьць, свабоду і гарантыі незалежнасьці Беларусі.

1 жніўня 2003 г.

Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне"

Беларускія Ведамасьці, №50 | чэрвень-жнівень 2003 г.

Дадаць у: