НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 47

4 сакавіка ў Віцебску быў асуджаны сп. Уладзімер Плешчанка, сябра Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне".

Суддзя Чыгуначнага раённага суду С. Туфан прысудзіла яму штраф у 2 мільёны рублёў (каля 1200 даляраў ЗША), прызнаўшы яго вінаватым у „арганізацыі несанкцыянаванага пікетаваньня”.

22 студзеня сп. Плешчанка выйшаў у цэнтр Віцебска з плякатам „Патрабуем новых пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным пратэктаратам”.

Летась за ўдзел у мірных акцыях пратэсту сп. Плешчанка быў аштрафаваны неаднаразова, што склала ў суме штрафы на 450 мінімальных заробкаў.

Дадаць у: