НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 61

Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі Вяршыняй палітыкі Беларускага Народнага Фронту было аб’яўленьне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Гэта была вялікая падзея ХХ стагоддзя ў жыцьці нацыі.

Першае аб’яўленьне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося 25 Сакавіка 1918 года, але ўжо ў сьнежні гэтага ж году краіна была стлумлена расейскай бальшавіцкай акупацыяй, якая працягвалася 73 гады. Барацьба за незалежнасьць супала са змаганьнем супраць камунізму і КПСС.

Гэтая акалічнасьць дапамагала сабраць значныя сілы і падтрымку людзей, хоць у цэлым беларускае савецкае грамадзтва і савецкія эліты былі слаба падрыхтаваныя да незалежнай палітыкі. Пакаленьні людзей былі выхаваныя ў сфэры савецкай прапаганды і зрусіфікаванай, скамунізаванай школы.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная адміністрацыя былі фізічна вынішчаны рускімі камуністамі за часы сталінскага генацыду і пасьлядоўна тлуміліся ў пасьлясталінскія часы. Акупанты ўжо ў 60-х гадах мінулага стагоддзя зачынілі ў Менску ўсе беларускія школы.

Адбывалася татальнае вынішчэньне нацыянальнай культуры і яе лепшых прадстаўнікоў. У гэтакіх умовах пачыналася змаганьне з камунізмам і акупацыяй. Узначаліў гэтую барацьбу Беларускі Народны Фронт „ Адраджэньне”, створаны ў 1988 годзе.

Дадаць у: