НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 62

Дарагія землякі, дарагія беларусы!

Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужаніцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народ-ная магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 год-зе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня.

Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Якраз адсюль і з гэтага часу пачаўся Беларускі Народны Фронт. Беларусь уваскрэсла, паўстала з магілы, куды яе ўжо амаль загнаў маскоўска-бальшавіцкі во-раг чалавецтва. Курапаты – зямля сьмерці – сталі прадметным месцам беларускага ўваскрашэньня. Найперш гэтую зьяву адлюстроўвае Курапацкі Крыж Пакуты – сым-вал аднаўленьня і вечнага жыцьця, сымвал, які народ стварыў сам.

А сымвал, як вы ведаеце, незьнішчальны. Могуць часова разбурыць яго форму, але немагчыма зьнішчыць значэньне і зьмест. У Дзень Дзядоў, памятаючы мінулае, ёсьць сэнс гаварыць пра бу-дучыню, якая залежыць ад тых, што жывуць. Бо ведаем: толькі той народ, які шануе продкаў, мае прышласьць. Нашая прышласьць будзе належыць нашаму народнаму адраджэньню.

Няма іншага шляху ў бу-дучыню, як адрадзіць нашу нацыянальную культуру, нашу нацыяналь-ную дзяржаву, нашу вялікую беларускую мову, нашу магутнасьць, веліч і моц. Няма іншай альтэрнатывы, як духоўна адрадзіцца і з годнасьцю жыць. Усе іншыя прапановы, думачкі і дарожкі – ідуць ад лукавага. Не хадзіце дарогай лукавага, бо ў канцы той дарогі – народная сьмерць!

Дадаць у: