НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці 65

Сьветлая, вольная Беларусь хай Стане нашым Сьцягам! Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду.

Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) культурна-нацыянальнага адраджэньня і разьвіцьця Беларускага народа. Межавыя слупы дзейнасьці Фронту – гэта 1988 (адкрыцьцё Курапатаў і стварэньне БНФ), 1989 (праўда пра Чарнобыль; Устаноўчы зьезд), 1990 (выбары ў Вярхоўны Савет і стварэньне дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня; распрацоўка і прыняцьце Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі; канцэпцыя Балта-Чарнаморскай Садружнасьці), 1991 (здабыцьцё незалежнасьці; прыняцьце дзяржаўных сымвалаў Рэспублікі Беларусь – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрбу Пагоня), 1992 (параза, антызаконная забарона рэфэрэндуму аб выбарах і перамене ўлады), 1993 (пастаноўка пытаньня, прапаганда і змаганьне за адстаўку Урада Кебіча), 1994 (вылучэньне на прэзыдэнцкіх выбарах нацыянальнага...

Дадаць у: