НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

БЕЛСАТ І ПРАБЛЕМА, ЯКАЯ ЗА ІМ СТАІЦЬ

БЕЛСАТ І ПРАБЛЕМА, ЯКАЯ ЗА ІМ СТАІЦЬ

 Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва -- пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.

Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча зла існуе і пэрманэнтна аганізуе, агрэсіўна пагражаючы суседзям і ўсяму чалавецтву.

Мы бачым адкрытую расейскую падрыхтоўку да вайны і да захопу Беларусі. Зьявіліся грубыя агрэсіўныя выказваньні расейскіх гэнэралаў КГБ і экстрэмісцкіх палітыкаў з пагрозамі нашай краіне, сцьвяржэньні, што незалежнай Беларускай дзяржавы не павінна існаваць, што тэрыторыя нашай краіны мусіць стаць часткай Расеі, што не існуе беларускай нацыі, што беларускую мову прыдумалі расейскія акупанты-бальшавікі ў 1926 годзе і г. д. Словам, пачалося абсурднае бесаўскае ахайваньне нашага народа і нашай нацыі дакладна так, як ў 2013-2014 гг. перад захопам Крыму і Данбаса расейская прапаганда бэсьціла ўкраінцаў, абзываючы іх ненародам, ненацыяй, сцьвярджаючы, што ўкраінскую мову прыдумала габсбургская Аўстрыя, каб насаліць Маскве.

На беларускай усходняй мяжы Расея стварае новыя вайсковыя гарнізоны, канцэнтруе войска, аб’явіла, што будзе праводзіць сумесна з лукашысцкім рэжымам вайсковыя вучэньні ў паўднёвай Беларусі і што для перакідкі расейскай арміі (32 тысячы жаўнераў) і бронетэхнікі ў Беларусь ім спатрэбіцца 4168 чыгуначных вагонаў. Ахайваньне беларусаў і Беларусі з боку Расеі ўжо йдзе поўным ходам. У 2017 годзе чакаецца шквал расейскай дэзінфармацыйнай антыбеларускай паклёпніцкай вайны.

Такія вызваньні стаяць перад нашым народам, плюс антынацыянальны здрадніцкі аўтарытарны рэжым улады, залежны ад Масквы.

У гэты час польскія ўлады нечакана аб’явілі аб планах ліквідацыі з 2017 года беларускага дэмакратычнага тэлебачаньня Белсат, якое вяшчае з Варшавы па-беларуску і падтрымліваецца на сродкі Польшчы (перш за ўсё) і Эўразьвязу. Белсат -- гэта адзінае беларускае тэлебачаньне, якое трансьлюецца па-беларуску і дае аб’ектыўную інфармацыю (усё астатняе беларускамоўнае тэлебачаньне і радыё ў Беларусі ліквідавана лукашысцкім антынацыянальным рэжымам) . Пасьля ліквідацыі Белсату Беларусь робіцца цалкам інфармацыйна безабароннай перад агрэсіўнай машынай паклёпу і дэзінфармацыі з Расеі.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ -- арганізацыі, якая яшчэ ў 80-х гадах пачала барацьбу з маскоўскім камунізмам за дэмакратыю і незалежнасьць і паспрыяла здабыцьцю незалежнасьці Беларусі -- зьвярнулася да Сэйму, Ураду і Прэзыдэнта Польшчы зь лістом аб зразуменьні становішча і просьбай не сьпяшаць зь ліквідацыяй Белсату, даць яшчэ магчымасьць Белсату паўнавартасна працаваць і працягваць беларускае вяшчаньне на Беларусь. Заяўляем таксама, што мы тэрмінова шукаем сродкі фінансавай падтрымкі для беларускага вяшчаньня ад дэмакратычных арганізацыяў і асобаў па ўсім сьвеце, каб зьменшыць нагрузку на бюджэт Польшчы, зьвязаную з фінансаваньнем Белсату.

Ніжэй мы зьмяшчаем ліст, накіраваны намі ў польскія вышэйшыя ўстановы ўлады.

24 сьнежня 2016 г. Зянон Пазьняк

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

 

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт

Conservative Christian Party – Belarusian Popular Front

22 grudnia 2016 roku, Mińsk.

 

Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda

 

Szanowny Panie Prezydencie Rzeczypospolitej Polskiej Andrzej Duda,

Kiedy Białoruś w 1991 roku odzyskała niepodległość i wyzwoliła się od ZSSR, Rzeczpospolita Polska jako pierwsza zademonstrowała wyraźną solidarność z naszym niepodległym krajem i stała się dobrym sąsiadem, który popiera nasze dążenie do demokracji, do jedności europejskiej i wolnego rozwoju.

Polska najbardziej skutecznie popiera demokrację białoruską w jej walce z antydemokratycznym i autorytarnym reżymem. Bardzo istotnymi czyńnikami tego poparcia są Program edukacyjny im. Kalinowskiego i telewizja białoruska Belsat, która jest jedyną stacją transmitującą programy w języku białoruskim z Warszawy i która podaje objektywną informację. Jesteśmy zadowoleni tym, że między polską i białoruską demokracją istnieje dobre wzajemne rozumienie i że władze demokratycznej Polski powzięły misję honorową poparcia Białorusinów w ciężkie czasy.

Niespodziewane oświadczenie Pana ministra Witolda Waszczykowskiego o planowaniu już od Nowego roku zamknięcia telewizji Belsat nas – Białorusinów -- bardzo zasmuciło, bo agresywny imperialistyczny „świat rosyjski” będzie wtedy niepodzielne panować w dezinformacji skierowanej przeciwko Białorusi. W takich warunkach język białoruski jest bronią naszej demokracji.

My rozumiemy że rząd polski może odłączyć Belsat wychodząc z własnych planów, potrzeby i poglądów, ale polskiego poparcia naszemu przeciwdziałaniu się dyktaturze nie zapominamy. My wyrażamy podziękowanie władzom Polski za udostępienie możliwości w ciągu 9 lat istnieć, działać, mieć finansowanie dla białoruskiej telewizji demokratycznej.

Tym czasem, jeśli jest możliwość zachować telewizję Belsat, my prosimy rząd Polski kontynuować jej finansowanie i działanie. Belsat ma bardzo dużo swoich widzów i jego auditorium caly czas poszerza się bez względu na sprzeciw autorytarnego reżymu w naszym kraju. Zwłaszcza teraz Belsat jest potrzebny w przededniu ewentualnych ważnych wydarzeń i wzmocnienia zagrożenia ze Wschodu dla naszej niepodległości.

Białorusini są bardzo oszołomieni opinią powtórzoną przez oficyjne polskie osoby o ewentualnym transmitowaniu Belsatu w języku rosyjskim. To zostało nagłośnione w czas, kiedy Moskwa w swojej propagandzie nie uznaje ani białoruskiego, ani ukraińskiego języków, ani narodów białoruskiego i ukraińskiego. Przypuszczamy że było to być może źle przemyślane i prywatne zdanie, które nie odźwierciedla pozycję rządu polskiego.

Spodiewamy się, ze poparcie demokratycznych dążeń na Białorusi przez demokratyczną Polskę będzie kontynuowane na dobrym i odpowiednim szczeblu. To wszystko będzie sprzyjać i umacniać przyjaźń pomiędzy naszymi historycznie bliskimi narodami.

Niech żyje wolna Polska!

Niech żyje Białoruś!

Kierownictwo Konserwatywno-Chrześciańskiej Partii – BFN i Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie”

Zianon Pazniak, Przewodniczący Partii

Yuri Belenki, zastępca Przewodniczącego, wykonawca obowiązków Przewodniczącego Partii na Białorusi

Siarhey Papkou, zastępca Przewodniczącego

Дадаць у: