НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Чаму патрэбнае Народнае Галасаваньне

Чаму патрэбнае Народнае Галасаваньне

Перамагчы рэжым, удзельнічаючы ў ягонай схеме выбараў, якія ён сам праводзіць, кантралюе і фальсіфікуе, практычна немагчыма. Вопыт гэта пацьвярджае.
Перамогі народнага кандыдата нельга дасягнуць адразу адным дзеяньнем на выбарах. Бо законных і справядлівых дэмакратычных выбараў ня будзе.
Але можна перамагчы народнай тактыкай у некалькі этапаў.

Першы этап – Народнае галасаваньне, калі народ удзельнічае ў афіцыйных выбарах, але галасуе па сваёй схеме, пагрунтаванай на Канстытуцыі і законах.
Сутнасьць Народнага Галасаваньня ў блакіроўцы машыны фальсіфікацыі.
Народны Бюлетэнь будзе ўлічаны пры падліку як “несапраўдны”, а ў выбаршчыкаў застанецца доказ іхнага галасаваньня – афіцыйны бюлетэнь. Калі гэтых доказаў будзе больш за 50 адсоткаў – “элегантная перамога” стане немагчымай.
Рэжым можа яшчэ накідаць сваіх бюлетэняў, за тых, хто ня прыйдзе галасаваць. Таму, каб пазбавіць яго гэтай магчымасьці, павінен быць масавы выхад людзей на выбары на Народнае галасаваньне.
Калі народ пераможа ў 1-м туры, то другі тур стане поўным разгромам Лукашэнкі.
Пасьля галасаваньня ўсім трэба
йсьці і прыязджаць на Цэнтральную плошчу Менска. Там можна стварыць умовы для працы НГК і іншых ворганаў, якія пачнуць сваю дзейнасьць.
Наступны этап – дэмакратычныя выбары прэзыдэнта, прызначаныя Часовым Урадам.
8 студзеня 2006 г.
Зянон Пазьняк.

Дадаць у: