НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Кнігі

Дарога

Дарога

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду. У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ўжо і праяўляе сфатаграфаванае, яшчэ прапаведуе, але ўжо і спавядаецца, дужы, укладаецца ў гучныя словы, а той рэштай, якою не ўклаўся, вымаўляе ціхія. Гучныя словы Беларусь ужо чула і аддала яму ці не ўвесь патэнцыял водгуку, ціхія, што самы зьяўляюцца яе водгукам, чуе цяпер. Так сталася, Зянон глядзіць на Айчыну здалёк і таму, што здалёк, усё тое, што зроднена зь Беларусьсю, набывае асаблівую пэрспэктыву і асаблівую вартасьць. Ён бачыць у Беларусі яшчэ адну Беларусь, у далёкай блізкую, і, нібы застаецца зь ёю сам-насам – а можа, і сапраўды сам-насам — прызнаецца ёй у любові, выносячы словы прызнаньня ў загалоўкі разьдзелаў і вершаў. Нічога большага за яе ён ня мае („I нічога няма ў мяне, /Акрамя Беларусі, /Якой таксама ў мяне няма”), але туды, у чужыну, клікаць яе ня кліча, наадварот, засьцерагае яе ад гэтага — ад вырушэньня са свайго дому і са свайго быцьця. (Алесь Разанаў)

 

Дадаць у: