НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ФАРС ІДЗЕ

ФАРС ІДЗЕ

Наша партыя падрыхтавала і праводзіць па ўсёй краіне байкот галасаваньня, які дзейнічае. Дзесяць гадоў працы не змарнаваліся. Цяпер мы кантралюем становішча ў Менску і выбарачна па ўсёй Беларусі. Псэўдаапазыцыйных крыкуноў, каб менш перашкаджалі, простым манэўрам сабралі ў адной менскай акрузе (самы сябе загналі).
    Першы агляд паказвае, што на папярэдняе галасаваньне рэжым сагнаў каля 10% выбаршчыкаў па Менску. Афіцыйныя зьвесткі завышаныя (сфальсіфікаваныя) па Менску ў 2-4 разы; па Беларусі – ў 3-5 разоў. (Па краіне на папярэдняе галасаваньне сагналі яшчэ менш. Паўсюдна відаць пасыўнае супраціўленьне ашуканцкім выбарам). Цяпер адбываецца асноўнае галасаваньне. Па Менску ўчасткі амаль пустыя.
    У 13.00 спушчана афіцыйнае распараджэньне на ўсе выбарчыя ўчасткі Менска. Частка членаў камісіі (часам палова) здымаюцца з участкаў і адпраўляюцца з урнамі па кватэрах і хатах (Адразу зазначаю – гэта грубае парушэньне: прымус да галасаваньня). Частка функцыянераў камісіяў адпраўляюцца бяз урнаў. Іхняя задача – угаворваць, страшыць і заганяць на галасаваньне.
     Журналісты «незалежных» СМІ даюць шмат пустой інфармацыі, зьвесткі часам даволі фантастычныя. Дзеля кур’ёзу даю перадрук з сайту радыё Свабода,  дзе нехта  піша пра байкот, але «забыўся» адзначыць арганізатараў і ідэолагаў байкоту (КХП -- БНФ). Цікава для каго такая інфармацыя? Цытата:

«А шэсьць дэмакратычных партыяў і рухаў заклікалі жыхароў Беларусі байкатаваць выбары. Такой пазыцыі прытрымліваюцца:
АГП
Ствараная Партыя БХД
Рада беларускай інтэлігенцыі
«Беларускі рух»
«Малады фронт»
Беларускі незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці".

    Пасьля сканчэньгя выбарчага фарсу будзе больш падрабязная інфармацыя пра фалсіфікацыю галасаваньня і байкот рэжымнага мерапрыемства.

Зянон ПАЗЬНЯК    
                    Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
                    Партыі – БНФ і БНФ «Адраджэньне»  
23 верасьня 2012 г.    

Дадаць у: