НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ГІСТАРЫЧНЫ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

ГІСТАРЫЧНЫ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ  ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

Надыходзіць дзень незалежнасьці Летувы 16 лютага 1918 г. А неўзабаве будзе дзень аднаўленьня незалежнасьці 11-га сакавіка 1990 г.

Гэты час сумеснага змаганьня за незалежнасьць па сёньняшні дзень жыве ў маёй сьведамасьці як вельмі ўзнёслы і хвалюючы час. Мы тады вельмі спрыялі адзін аднаму. Варта сказаць, напрыклад, што Устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і 2-гі зьезд Канфэдэрацыі Беларускіх Маладзёвых Суполак пры спрыяньні Саюдзіса адбыліся ў Вільні ў 1989 годзе, а беларусы ўсяляк падтрымлівалі суседзяў, калі былі спробы ваеннага ўмяшаньня саветаў у справы іхняй дзяржаўнай незалежнасьці.

Зьезды Саюдзіса і БНФ "Адраджэньне" заўсёды адбываліся ва ўзаемнай прысутнасьці ўзаемных гасьцей. Канец 80-х і пачатак 90-х былі незабыўнымі гадамі ў нашай свабодзе.

Цяпер Беларусь пад расейскай акупацыяй і пад здрадніцкім прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі. Расея напала на Ўкраіну. Йдзе вайна. Шмат што зьмянілася і перавярнулася ў сьвеце, але барацьба за незалежнасьць і пачатак свабады незабыўныя.

З гэтай нагоды па даручэньні БНС "Вольнай Беларусі" віншую нашых прыяцеляў і суседзяў з Днём Незалежнасьці. Хай дух свабоды лунае над намі. А ніжэй зьмяшчаю віншаваньне з нагоды гістарычнай даты , адрасаванае Сейму Літоўскай Рэспублікі.

Зянон Пазьняк.

--------------------------------------------------------

Павжаныя спадарыні і спадары, шаноўныя нашыя суседзі.

Ад імя Нацыянальна-Вазвольнага Руху "Вольная Беларусь" Віншую Вас і ўвесь літоўскі народ зь вялікмі сьвятам дзяржаўнай незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі, сцьверджанай 16 лютага 1918 года.

У вызначальны для вашай і нашай свабоды час на пераломе1980-х і 1990-х гадоў мы, Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" і літоўскі "Саюдзіс", кансалідавалі нашыя высілкі разам і змагаліся за незалежнасьць нашых краін ад СССР.

Незалежнасьць была дасягнута, нягледзячы на супраціў і правакацыі Масквы. 29-га сакавіка 1990-га года, напрыклад, пасьля абвяшчэньня Вярхоўным Саветам Літвы аб аднаўленьні літоўскай дзяржаўнасьці, якое адбылося 11 сакавіка 1990 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пад націскам Масквы запатрабаваў вярнуць Вільню і Віленскі край у склад Беларусі. Гэта была маскоўская правакацыя з мэтай разбіць салідарнасьць і скампрамэтаваць, сутыкнуць Саюдзіс і Беларускі Народны Фронт.

3-га сакавіка Беларускі Народны Фронт ацаніў заяву Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР як "палітычны шантаж". У сярэдзіне красавіка дэлегацыя народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ад Беларускага Народнага Фронту і дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнага Савету Літоўскай Рэспублікі ад Саюдзіса спаткаліся ў Вільні і прынялі сумесную заяву, дзе падкрэсьлілі, што "спробы блакаваць рэалізацыю права на самавызначэньне накіраваныя супраць правоў і жыцьцёвых інтарэсаў усіх народаў СССР", што "камуністычнае кіраўніцтва як былой Літоўскай ССР, гэтак і Беларускай ССР ня толькі ня вырашыла спэцыфічныя этнамоўныя, сацыяльна-эканамічныя ды іншыя праблемы Віленскага Рэгіёну, але яшчэ і паглыбіла іх", што гарантыі вырашэньня праблем "у поўнай меры могуць забясьпечыць толькі суверэнныя і дэмакратычныя дзяржавы Літвы і Беларусі."

Заява ад дэпутатаў Беларусі падпісана мной як Кіраўніком дэпутацкай Апазыцыі БНФ, А. Трусавым, В. Голубевым і інш., ад дэпутатаў Літвы падпісана В. Павілёнасам, Г. Ілгунасам, А. Шыменасам і і нш.

Пасьля прыняцьця і апублікаваньня (23. 04. 1990.) гэтай супольнай заявы маскоўская правакацыя скончылася. Нацыянальна-дэмакратычны рух Саюдзіса і Беларускага Народнага Фронту за незалежнасьць і свабоду працягваўся і прывёў да перамогі. Якраз у Беларусі быў пастаўлены крыж над існаваньнем СССР.

Такіх прыкладаў супольнага змаганьня Саюдзіса і БНФ за незалежнасьць сваіх краін было шмат. Некаторыя дэпутаты ад БНФ былі нават адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі Літоўскай Рэспублікі за дапамогу ў барацьбе за свабоду.

Цяпер, калі расейскі агрэсар пры здрадзе Лукашэнкі акупаваў Беларусь, напаў на Украіну і рэальна пагражае ўсёй Усходняй Эўропе, салідарнасьць паміж нашымі народамі, як і ў 90-х гадах, павінна быць грунтам для супраціву супраць агрэсіі Масквы, гарантыяй незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды.

Вітаем Незалежнасьць Літоўскай Рэспублікі!

Віншуем з Днём Незалежнасьці!

15 люты 2023 г.

Варшава

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК

ад Нацыянальна-Вызвольнага руху "Вольная Беларусь"

---------------------------------------------------------------------------

Mieli ponios ir ponai, mūsų brangūs kaimynai.

Nacionalinio išsivadavimo sąjūdžio „Laisva Baltarusija“ vardu sveikinu Jus ir visą Lietuvos tautą su didžiąja Lietuvos Respublikos valstybinės nepriklausomybės 1918 m. vasario 16 d. atkūrimo švente.

Lemiamu jūsų ir mūsų laisvei 1980-ųjų ir 1990-ųjų metų sandūrojemes, Baltarusijos liaudies frontas „Atgimimas“ ir Lietuvos „Sąjūdis“ kartu suvienijome savo pastangas ir kovojome už savo šalių nepriklausomybę nuo SSRS.

Nepriklausomybė buvo pasiekta nepaisant Maskvos pasipriešinimo ir provokacijų. Pavyzdžiui, 1990 m. kovo 29 d. po Lietuvos Aukščiausiosios Tarybos paskelbimo apie Lietuvos valstybingumo atkūrimą, įvykusį 1990 m. kovo 11 d., BSSR Aukščiausiosios Tarybos Prezidiumas, spaudžiamas Maskvos, pareikalavo, kad Vilnius ir Vilniaus kraštas būtų grąžinti Baltarusijai. Tai buvo Maskvos provokacija, kurios tikslas buvo nutraukti solidarumą ir sukelti Sąjūdžio ir Baltarusijos liaudies fronto susidūrimą.

Dar kovo 3 dieną Baltarusijos liaudies frontas BSSR Aukščiausiosios Tarybos Prezidiumo pareiškimą įvertino kaip „politinį šantažą“. Balandžio viduryje Vilniuje susitiko BSSR Aukščiausiosios Tarybos liaudies deputatų delegacija nuo Baltarusijos liaudies fronto ir Lietuvos Respublikos Aukščiausiosios Tarybos Liaudies deputatų delegacija. Jie 1990 m. balandžio 23 d. priėmė bendrą pareiškimą, kuriame pabrėžė, kad „bandymai blokuoti apsisprendimo teisės įgyvendinimą yra nukreipti prieš visų SSRS tautų teises ir gyvybinius interesus“, kad „tiek buvusios Lietuvos TSR, tiek Baltarusijos TSR komunistinė vadovybė ne tik neišsprendė specifinių Vilniaus krašto etnolingvistinių, socialinių-ekonominių ir kitų problemų, bet ir pagilino jas“, kad problemų sprendimo garantijas „visiškai gali suteikti tik suverenios ir demokratinės Lietuvos ir Baltarusijosvalstybės“.

Baltarusijos deputatų pareiškimą pasirašiau aš, kaip BNF parlamentinės opozicijos vadovas, A. Trusovas, V. Golubevas ir kt., iš Lietuvos deputatų – V. Pavilionis, G. Ilgūnas, A. Šimėnas ir kt.

Priėmus ir paskelbus (1990 m. balandžio 23 d.) šį bendrą pareiškimą Maskvos provokacija buvo sustabdyta. Nacionalinio-demokratinioSąjūdžio judėjimo ir Baltarusijos liaudies fronto kova už nepriklausomybę ir laisvę tęsėsi ir vedė į pergalę. Būtent Baltarusijoje 1991m buvo pastatytas kryžius ant SSRS egzistavimo.

Tokių bendros Sąjūdžio ir BNF kovos už savo regionų nepriklausomybę pavyzdžių buvo daug. Kai kurie BPF deputatai už pagalbą laisvės kovoje buvo apdovanoti net LR Vyriausybės apdovanojimais.

Dabar, kai Rusijos agresorius su Lukašenkos išdavyste okupavo Baltarusiją, užpuolė Ukrainą ir iš tikrųjų kelia grėsmę visai Rytų Europai, mūsų tautų solidarumas, kaip ir 90-aisiais, turėtų būti pasipriešinimo Maskvos agresijai pagrindas, nepriklausomybės, demokratijos ir laisvėsgarantija. Sveikiname su Lietuvos Nepriklausomybe! Sveikiname su Nepriklausomybės diena!

2023 m. vasario 15 d Varšuva

ZENON PAZNIAK

Nacionalinis išsivadavimo judėjimas „Laisva Baltarusija“

Дадаць у: