НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ХАЛОПЫ

ХАЛОПЫ

Дзеячы рускай культуры і мастацтва (86 асобаў) напісалі халопскі ліст у падтрымку вайны, агрэсіі Пуціна і акупацыі Ўкраіны.  Гэты матэр’ял сьведчыць аб хваравітай фашызацыі рускага грамадзтва, высьвятляе антыгуманную, антычалавечую сутнасьць імпэрыялістычнай рускай культуры, якая існуе на паслугах імпэрскай ідэалогіі і вычварнага абскурантызма. Такая ж самая сэрвільная, рабская публіка ад расейскай культуры ў 1863 годзе сотнямі вернападданых лістоў “от всея Россіі” вітала Мураўёва-Вешальніка, з заклікамі і ўміленьнем, патрабуючы вешаць і забіваць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. А расейскі паэт Някрасаў (шанаваны потым бальшавікамі) напісаў цэлую хвалебную оду гэтаму ланцуговаму царскаму кату: “Бокал заздравный подымая, сто тысяч лет Тебе – Ура!” – пісаў той паэтычны халоп і   параўноўваў Вешальніка з Архангелам “Гавріілам”. Мінаюць стагоддзі, але нічога не зьмяняецца ў нявольніцкай мэнтальнасьці службістаў імпэрскай культуры. Гэты ліст добра высьвечвае, сытуацыю ў шчарбатым вычварэнскім грамадзтве, дзе гвалт, крымінал і фашызм ды такія, як Пуцін, ёсьць звычайным яго параджэньнем. 

Спасылка: http://www.mkrf.ru

11 сакавіка 2014.         Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: