НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Хрыстос нарадзіўся!

Хрыстос нарадзіўся!

Дарагія землякі, дарагія Беларусы!

Настае Сьвята Божага Нараджэньня.Віншую са Сьвятам! Сьветлага Дня!

Гэта быў пачатак новага чалавецтва, новай культуры, накіраванай на асэнсаваньне і падрыхтоўку да вечнага жыцьця ў Сусьвеце.

Нічога больш важнага ў гісторыі людзей мы ня ведаем. На Зямлю прыйшоў Богу якасьці Сына Божага і ў вобразе чалавека. З Хрыстом прышло Хрысьціянства, якое перамяніла чалавецтва. Яно прынесла людзям усьведамленьне вышэйшай справядлівасьці і сэнс існаваньня. Жыцьцё напоўнілася аптымізмам і пэрспэктывай быцьця.

Не губляйма яе ніколі. Цемра сканае, дзе б яна не ўзьнікала, у якім бы вобразе не зьяўлялася, якое б не набывала аблічча.  Адкідайма яе!

Хрыстос нарадзіўся. Славім Яго!

24 сьнежня 2018 г.                                                                        Зянон Пазьняк

Дадаць у: