НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

КАЛІНОЎЦАМ

КАЛІНОЎЦАМ

Дарагія хлопцы, ваяры, сябры і сяброўкі палка Каліноўскага. Віншую Вас з Днём фармаваньня Вашага вайсковага аддзелу -- баталёну а потым палка!

Незабыўна для мяне было спаткацца з Вамі (і нават начаваць пад адным дахам.) Здаецца, каб скінуць з плячэй хоць бы трыдцаць, быў бы з Вамі, каб біць маскаля. Але я ўжо заўсёды з Вамі. І мы пераможам, адбярэм ад ворагаў і адновім нашу вольную прыўкрасную Беларусь!

Верма ў нашу перамогу побач з Украінай! Верма ў сьветлыя дні! Не пакіне Гасподзь Беларусь, калі за яе змагацца. Барацьба стала сімвалам нашай веры. Стойма крэпка -- і пераможам!

Жыве Беларусь! Слава Украіне! 9 сакавік 2023 г.                         Зянон Пазьняк

Дадаць у: