НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЛІБЭРАЛІЗМ

ЛІБЭРАЛІЗМ

            Лібэралізм – гэта ідэалёгія бізнэсоўцаў, прадпрыймальнікаў, гандляроў, адвакатаў і ўсёй буржуазіі, якая зацікаўлена ў вольным рынку, гандлі і прадпрыймальніцтве без дыктату дзяржаўнай улады. Але паколькі без дзяржавы не абыдзешся, то дзяржава павінна быць на службе рынкавых і прыбытковых інтарэсаў. Гэтакая схема ў прынцыпе застаецца увесь час. Але тут існуе яшчэ трэцяя сіла – гэта ўвесь астатні народ. Узаемадачыненьні гэтых трох сілаў і спарадзілі ўсе множнасьці лібэралізму.

            Галоўная сутнасьць лібэралізму – прыярытэт бізнэсу і эканамічных дачыненьняў перад дзяржавай. Палітычная сістэма, якая забясьпечвае сутнасьць лібэралізму, ёсьць дэмакратыя.

            Палітычная ідэалёгія лібэралізму набывала розную афарбоўку ў залежнасьці ад таго, якія сілы далучаліся да сістэмы. У ХХ стагоддзі (асабліва пасьля 1-й і 2-й Сусьветных войнаў) у лібэральную дзяржаву з галавой увайшла эўрапейская сацыял-дэмакратыя, сацыялісты і інш. накірункі сацыялізму. Зьявіліся нават мадыфікацыі лібэральнай эканомікі па сацыял-дэмакратычных мадэлях (скандынаўскія краіны і інш.).

            У палітычнай сфэры зьяўляюцца новыя каштоўнасьці (правы чалавека, прыярытэт этнічным мяншыням, непарушнасьць межаў, прыярытэт асобы перад дзяржавай і інш.). Адначасна махрова расьцьвітае палітычная і ідэалягічная дэмагогія, пачынаюцца бунты моладзі, разбураецца старая каляніяльная сістэма. Павялічваюцца ідэі інтэграцыі Эўропы, прымаюцца эміграцыйныя праграмы мультыкультуралізму. Старая Эўропа марыла аб таннай рабочай сіле з калоній і спадзявалася мець пад рукой свой дзяржаўны хатні каланіялізм.

            З гэтага, аднак, нічога не атрымалася, акрамя ўзьнікненьня мільённых масаў экзатычнага люмпэну ў краінах Эўропы, які не інтэгруецца і ў прынцыпе не настроены на інтэграцыю, ствараючы ў Эўропе базы свайго традыцыйнага жыцьця і будучай экспансіі.  Лявацка-лібэральныя ўлады пры гэтым імкнуцца скарыстаць ісламізацыю Эўропы для барацьбы са сваім адвечным ворагам – Хрысьціянствам, не праймаючыся (а магчыма і не ўсьведамляючы), што разам з Хрысьціянствам можа загінуць і Эўропа. Такая палітыка спарадзіла сацыяльныя і культурныя праблемы, якія пастаянна нарастаюць.

            Крызіс лібэралізму быў яшчэ не заўважальны, пакуль існаваў СССР, які змушаў Захад да пэўнай абарончай мабілізацыі ва ўсіх сфэрах жыцьця.

            Пасьля распаду СССР на нейкі момант стварылася ідэйна-палітычная пустата. Яна была хутка пераадолена ідэяй эўрапейскай інтэграцыі, якая мабілізавала Эўропу вакол адной справы.

            Пасьля прыёму ў Эўразьвяз краінаў былой савецкай зоны з Усходняй Эўропы палітычны ўздым прыпыніўся і прыкметы ідэйна-палітычнага крызісу сталі бачны няўзброеным вокам. Неўзабаве таксама пачаўся глябальны эканамічна-фінансавы крызіс усёй сістэмы лібэралізму. Канца яму не відаць.

            Ідэйна-палітычны крызіс лібэралізму выкліканы чарговым пранікненьнем у яго сістэму ідэяў і асобаў сацыялістычнага і камуністычнага накірункаў. Да распаду СССР гэтыя ідэі і сілы працавалі ў асноўным на Савецкі Саюз і мелі адтуль датацыі. Пасьля распаду ўсятая публіка (разам з агентурай, са сваімі навыкамі і поглядамі) апынулася ў структурах Эўразьвязу і нават заняла там кіруючыя пасады. Левыя ідэі і людзі найбольш паўплывалі на прыняцьце лізбонскіх дакумантаў ды на ўсю бязбожную пазыцыю Эўразьвязу.

            Увогуле палітычная мэтодыка Эўразьвязу пачала нечым нагадваць Савецкі Саюз. Сістэма класічнай дэмакратыі, заснаваная на законах, свабодзе асобы і выбарнасьці ўлады, пачала падмяняцца ідэалогіяй «лібэральных каштоўнасьцяў», якімі, у выніку пашырэньня каштоўнасных групаў, пачалі выматываць грамадзтва, імкнучыся прывесьці ўсіх пад адзіны назоўнік (тыповыя паняцьці і падыходы лявацтва).

            Ажывіліся ўсе крайнія погляды лібэралізму, а дактрына правоў чалавека даведзена ўжо да абсурду. Амаль адкрыта дэманструецца непрыняцьце ўсялякіх нацыянальна-культурных ідэй, маніфэстуецца падтрымка палавых дэвіантаў, нехрысьціянскіх рэлігіяў і перасьлед хрысьціянства. (Апошняя пазыцыя вельмі вымоўная, што да ідэалёгіі і сутнасьці ўлады).

 

            Левалібэральны ўхіл, які назіраецца ўжо больш за чвэрць стагоддзя ў Эўразьвязе, сьведчыць пра вельмі сумніўную дэмакратыю ў гэтай палітыцы. Фактычна, на нашых вачах адбываецца левалібэральны крызіс дэмакратыі, які павінен быў бы прывесьці да істотных зьменаў ва ўсёй сістэме дэмакратыі і эўрапейскага лібэралізму. 

 

Дадаць у: