НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НАРОДЖАНЫЯ ПОЎЗАЦЬ

НАРОДЖАНЫЯ ПОЎЗАЦЬ

За часы савецкай акупацыі русіфікацыя на вусна-бытавым узроўні абгрунтоўвалася для ідыётаў "необходімостью поніманія". Маўляў, "как жэ мы будзем употрэбляць белорускій язык, вдзь у нас жывут і рускіе, і таджыкі і прыезжают разныя народнасці. Ані не паймут".

Дарэчы, такія дурныя аргуманты гучэлі паўсюдна (былі распрацоўкай). Наколькі памятаю, гэтых дэбільных сцьвярджэньняў для шмат каго было дастаткова, каб беларусы (асабліва зь вёскі) пагаджаліся, што сапраўды, "дзяйсьцьвіцельна" зачэм этат язык.

Русіфікацыя зьява брудная і пачварная для цёмных людзей.

І вось мінае чвэрць стагоддзя дэгенератыўнага існаваньня пад русіфікацыйнай уладай псіхапата. Рабства цёмных ужо відаць на адукаваным узроўні. Тэлестудыя Белсат паэтапна, паволі пераходзіць на расейшчыну. Нічога не зьмянілася ў каланіяльных мазгах. І адукацыя, і дэмакратыя не ўплывае. Маўляў, нас жа чуюць у Расеі, Малдове, ва Ўкраіне, кажуць журналісты няшчаснага Белсату, -- яны ж па-беларуску не разумеюць.

Тут ужо няма пра што гаварыць. Нявольнік ня можа думаць як вольны чалавек. Халера на вас на ўсіх, ідыёты!

 

21 сакавік 2022. Зянон Пазьняк.

Дадаць у: