НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НАВІНЫ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПРАПАГАНДЫ

НАВІНЫ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПРАПАГАНДЫ

            Цяпер, пасьля нападу Расеі на Украіну, усе ўбачылі, што такое ёсьць рускае гёбельс-тэлебачаньне і ўвогуле – уся расейская ілжывая журналістыка. Праўда, некаторым беларусам і цяпер яшчэ цяжка паверыць, што так можна ілгаць -- настолькі наіўнымі ёсьць нашыя даверлівыя людзі.

            Да расейска-украінскай вайны руская прапаганда і антыбеларускі рэжым у Беларусі галоўны націск рабілі на ліквідацыю і ахайваньне беларускай мовы. Тут створана цэлая сістэма зьнішчэньня (ліквідацыя беларускай школы, беларускіх падручнікаў, кнігавыдавецтваў, дзіцячых часопісаў, радыё, тэлебачаньня, шыльдаў і г. д.). Паверх гэтага ўсяго разбурэньня мовы і беларускай культуры ішла акупацыйная ідэалёгія, сутнасьць якой – “статус-кво”. Гэта значыць заклік прыняць за аснову, за норму вынікі нацыянальнага разбурэньня і на гэтым будаваць высновы, статыстыку і акупацыйную псэўда-тэорыю аб заканамернасьці “паміраньня” беларускай нацыі. Цэнтральным гваздом гэтай ілжы (згодна з фашызацыяй “русского мира”) зьяўляецца сцьвярджэньне, што нацыянальная мова для нацыі неабавязковая, нацыя можа існаваць і без нацыянальнай мовы і карыстацца мовай калянізатараў. Каляніяльная гісторыя Афрыкі, маўляў, таму доказ.

Як кажуць, доказ то доказ, але тубыльныя плямёны Афрыкі ня мелі пад сабой Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкай дэмакратыі, магдэбурыі, дасканалага права, кнігадрукаваньня, не ўплывалі на ўсю Эўропу і ня білі варварскую маскву на палях бясконцай вайны. Таму галоўны клопат акупантаў -- каб зьнішчыць усё тое ў фактах і ў памяці беларусаў. Інакш афрыканскую мэтадалёгію да мазгоў не прышчэпіш. Таму і нішчаць.

            Напад на Украіну трохі зьбянтэжыў антыбеларускіх ідэолагаў і трактавальшчыкаў нацыі бяз мовы. Але вось нядаўна знайшлі выхад. Зьявілася новая качка антыбеларускай акупацыйнай “тэорыі”. Пачалі пісаць у стылі вульгарнага “статус-кво”, што беларуская нацыя – гэта, аказваецца, “палітычная нацыя”. Гэта значыць такая нацыя, якая заснавана не на нацыянальнай мове, не на народнай гісторыі і культуры, а аб’яднаная вакол дзяржавы. Ну, а паколькі “дзяржава” ў цяперашнім акупацыйным калгасе вядома ёсьць “хто”, то зразумела, і кім створана такая “палітнацыя”. Вельмі добра “прыехалі” “тэарэтыкі”. Якраз туды, куды ім трэба. Проста бездакорна. Вышэй за чучхэ.

            Дыскутаваць з гэтакім ня трэба і ніхто ня будзе. Усяму ёсьць мяжа. Сытуацыя такая, што гадаў трэба пляжыць. Залезьлі ўжо беларусам ў вантробы.

            Маладая беларуская жанчына вышла з 6-гадовым сыночкам у цэнтар сталіцы і падняла лёзунг на акупанцкай мове “палітнацыі” (гэта зн. па-руску): “Сьмерць крамлёўскім акупантам!” Вядома, жанчыну арыштавалі, а ўсе рэжымныя структуркі (тыпу так званых “праваабаронцаў”, псэўдаапазыцыі, прэтэндэнтаў на ўдзел у фальшывых выбарах і т. п.) тут жа адвярнуліся ад яе (але нізасьць!).

Незалежна ад матывыў, якімі кіравалася жанчына, лёзунг яе вечна актуальны і самы што ні ёсьць надзённы. Канец крамлёўскім акупантам абазначаў бы канец войнам, гвалту, брыдоце русіфікацыі і паскудству рускай антыкультуры. Людзі ўздыхнулі б свабодна. Вось да гэтага трэба імкнуцца. Пачварны зьвер мусіць здохнуць ў сваім логаве.  За Беларусь і за Украіну будзе крамлёўскім адплата. І ніякая “палітнацыя” іх не ўратуе.

 

12 чэрвеня 2014 г.                                                                  Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: