НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НЕ ХАДЗІЦЕ НА РЭЖЫМНЫЯ ПАРАДЫ І ПРАВАКАЦЫЙЦНЫЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ

НЕ ХАДЗІЦЕ НА РЭЖЫМНЫЯ ПАРАДЫ  І ПРАВАКАЦЫЙЦНЫЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ

Трэцяга ліпеня антыбеларускі рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць у Менску вайсковы парад у гонар прызначанага ім сьвята рэжымнай незалежнасьці.

Трэцяга ліпеня 1944 года -- гэта дзень, калі нямецкая акупацыя Менска зьмянілася зноў на савецкую акупацыю. Ніякага дачыненьня да незалежнасьці Беларусі гэтая дата ня мае.

На гэты ж дзень параду беларускага і расейскага войска ў Менску Мікалай Статкевіч заклікае менчан на пратэстную дэманстрацыю быццам бы супраць рэжыму Лукашэнкі. На самай справе гэта ператворыцца ў правакацыю з мэтай выявіць несасьпелыя яшчэ пратэстныя сілы і разграміць іх. Такое ўжо было ня раз.

Няма чаго беларусам хадзіць на рэжымныя парады і правакацыйныя дэманстрацыі ў гэты прыдуманы лукашыстамі дзень, дзе будзе шмат войска, спэцназу, амапу, гэб’я і некіруемых танкаў.

Ня йдзіце! Ня верце безадказным асобам. Захавайма нашыя сілы і нашых людзей для будучага пераможнага змаганьня. Усё наперадзе.

 

30 чэрвеня 2017 г. Зянон Пазьняк

Дадаць у: