НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА ВЫБАРЫ Ў АМЭРЫЦЫ

НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА ВЫБАРЫ Ў АМЭРЫЦЫ

Учора ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта. Як і чакалася, выбралі Трампа. Для Беларусі тут, хутчэй за ўсё, лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. А гэта азначае, што Маскоўская пагроза Беларусі і Украіне можа быць часова адтэрмінавана. Працоўная «сярэдняя» Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ аднаго лібэральнагаіраваньня" яна ўжо, відаць, ня вытрымала б.

Самае важнае, што Трамп абяцаў у выпадку абраньня вычысьціць аўгіевыя канюшні карупцыі і паразітызму. У гэтую катэгорыю ўваходзіць і клан Клінтанаў. Трамп заявіў перад выбарамі, што прызначыць спэцыяльнага пракурора і заахвоціць сьледзтва па справе Гіляры Клінтан. (Гэтым праукурорам, магчыма, стане нават Рудзі Джуліяні).

І вось цяпер той, хто цікавіцца, чаго можна чакаць ад прэзыдэнта Трампа, той няхай назірае, ці пачне Трамп справу супраць гэтай асобы і тых, хто за ёй. Калі пачне -- то добра. Злачынства мусіць быць пакаранае. Калі не -- то гэта значыць, што адна мафія паразумелася з другой мафіяй "дзеля адзінства і стабільнасьці Амэрыкі". І на гэтым -- Амэн. Далей можна не гадаць, чаго спадзявацца.

 

9 лістапада 2016 г.                                                                                                                     Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: