НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ. НЕ ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ ЗДРАДУ

НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ.  НЕ ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ ЗДРАДУ

Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады. 

 Беларусы! Ня йдзіце на гэты рэфэрэндум. Тут пастка. Рэфэрэндумы пад час акупацыі і вайны не праводзяцца. Гэты злачынец Лукашэнка разбурыў Беларусь, зганьбіў наш народ, падтрымаў маскоўскіх агрэсараў, што напалі на братнюю Украіну. Калі нашы людзі (ня дай, Божа) прыйдуць на ўчасткі для галасаваньня, гэта дазволіць злачынцам хаваць фальсіфікацыю і казаць пра падтрымку народам іхных дзеяньняў, бо ня мае значэньня для фальсіфікатараў, хто як будзе галасаваць. Абы прышлі галасаваць, а галасы прыдумаюць. Не давайце магчымасьці схавацца за народ ворагам Беларусі. Хай фальсіфікуюць у пустаце, хай усе бачаць іхнюю хлусьню і здраду. Фальшывы рэфэрэндум ніхто не прызнае.

Не падтрымлівайце здрадніцкі рэжым. Не падтрымлівайце ягоны фальшывы рэфэрэндум. 

Ня слухайце розных агентурных прарэжымных і прамаскоўскіх зазывалаў. Гэта не сябры Беларусі. Дбайма пра будучыню Бацькаўшчыны. Прэч пуцінскіх акупантаў! Прэч Лукашэнку і яго антынародны рэжым! Жыве Беларусь!

 

26 люты 2022 г.Зянон ПАЗЬНЯК(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь")

-----------------------------------------------------------

№2

ХАПУН ПАСЬЛЯ РЭФЭРЭНДУМУ

Толькі што атрымана інфармацыя зь Беларусі. Зафіксаваны загад Пуціна (Лукашэнка ўжо не распараджаецца) беларускім спэцлужбам і мабільным рэпрэсіўным атрадам, каб з тых, што прыйдуць галасаваць на рэфэрэндум, арыштоўвалі і хапалі маладых беларусаў ды завозілі ў ваенкамат. (Як трэба разумець, дзеля мабілізацыі і адпраўкі на бойню ва Украіну.) Спэцыяльная перасьцярога бацькам. Паклапаціцеся пра вашых дарослых дзяцей. 

 

26 люты 2022 г.Зянон ПАЗЬНЯК
----------------------------------------------

№3

ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву -- ужываць зброю.

Зразумела, што гэтыя "групы" выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы  акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць "экстрэмістаў-нацыяналістаў". (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам "не да законаў")

Гэтак жа, як 7 жніўня 2020 года, я мушу папярэдзіць беларусаў. Ня йдзіце галасаваць на фальшывы рэфэрэндум. Пуцінска-лукашысцкія бандыты рыхтуюць расправу над народам. Ня слухайце прарасейскую агентуру (асабліва групоўкі Латушкі-Ціханоўскай, "Страну для жызьні", "Голас" і іншых, якія заклікаюць беларусаў ісьці галасавааць на  рэфэрэндум; тут правакацыя безадказных асобаў.)

Трэба прапусьціць гэты дзень міма і зьберагчы людзей ад турмы, сьмерці і калецтва, зьберагчы сілы. Наперадзе час, калі беларусы выйдуць шчыльнымі радамі, каб пахаваць здрадніцкі рэжым разам зь яго маскоўскім халуём.

Жыве Беларусь!

 

26 люты 2022 г.            Зянон ПАЗЬНЯК

+++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++

ШЫБЕНІЦА

Сёньня, 26 лютага 2022 года, я спаткаў у Варшаве беларускага ўцекача ад акупацыі і рэжымнага перасьледу. Задаю пытаньне: -- Дык што рабіць з Лукашэнкам, калі разваліцца Расея і здохне Пуцін? (А ён здохне.) Адказ не зьдзівіў, і нават ня ўразіў, але прымусіў задумацца.

-- Павешаць, -- кажа дзядзька. 

-- Суд такога не прысудзіць, -- кажу я.-- Ня трэба ніякіх судоў і ніякой "Гагі",

-- адсек суразмоўца.

-- Павешаць сукінага сына за ногі, каб доўга здыхаў, як Мусаліні. Беларусь разбурыў, народ панішчыў, акупантаў упусьціў, краіну зглуміў. Ніякай Гагі, курва! На шыбеніцу!

О-о-о, думаю, нешта рушыцца ў галовах электарата.

З.П.

Дадаць у: