НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ ПАЭТЫЧНЫХ ПЕРАКЛАДАЎ

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ ПАЭТЫЧНЫХ ПЕРАКЛАДАЎ

22 КРАСАВІКА ў нядзелю ў Беларускім саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбудзецца лекцыя і прэзэнтацыя кнігі перакладаў паэзіі Зянона (Зянона Пазьняка) "Вокс Ангэліка".

Паведамленьне аб выхадзе кнігі ўжо было ў Сеціве. Гэта пераклады вершаў Зянона на 32 мовы сьвету (у тым ліку на лаціну). Кніга складаецца з двух частак -- Асновы (каля 200 вершаў па-беларуску і Перакладаў гэтых вершаў на іншыя мовы.

У Прадмове на трох мовах напісана як стваралася кніга, адзначаны мовы і перакладчыкі.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Адрас: Атлантык эвэню, 401, Сабор сьвятога Кірылы Тураўскага. Бруклін. Даезд мэтро: маршруты Q i D, прыпынак "Атлантык эвэню".

 

14-04-2018. Інфармацыя.


Дадаць у: