НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

"АЎТАМАТ КАЛАШНІКАВА"

"АЎТАМАТ КАЛАШНІКАВА"

Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псэўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі як ненатуральна хутка аб’ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы -- на забесьпячэньні масавага фальшывага галасаваньня і недапушчэньня байкоту -- галоўнай небясьпекі для ЦВК і рэжыму ўлады.

Тое было ўжо відаць у самым пачатку кампаніі (асабліва ў банкіра і ў Цапкалы) і выглядала нібыта натуральна як пазыцыя ў сваіх інтарэсах. Цяпер, пасьля выдаленьня прэтэндэнтаў з выбараў, і, калі банкір сядзіць за кратамі, гэты ідыятычны нонсенс зьяўляецца палітычнай тэхналёгіяй, узгодненай з рэжымам, бо рэжым у масавым галасаваньні зацікаўлены. (Цікава, што і так званыя "штабы" былых прэтэндэнтаў ужо не павінны б нават існаваць, а яны выстаўляюцца і рэжыму не замінаюць.)

Можна, вядома, ўсё гэта ськінуць на інфантылізм і палітычную бездапаможнасьць штабоў банкіра і Цапкалы (калі такі штаб існуе). Але тут, як у расейцаў, што б яны не пачалі рабіць -- выходзіць аўтамат Калашнікава.

 

16 ліпень 2020 г.                                                   Зянон Пазьняк

Дадаць у: