НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

"ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ"

"ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ"

(Дзень Волі -- 2022)

Дарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком!

Мы перажываем цяжкі час -- расейскую акупацыю нашай краіны і вымушаныя спатыкаць гэты Дзень у народнай няволі. Але доўга так ня будзе. Скора сканае расейскі мордар і на гэты раз -- назаўсёды.

25 Сакавік -- гэта таксама Дзень Зьвеставаньня Гасподняга -- хай, як Зорка сьвеціць перад намі заўсёды, бо памятаем, што тады 25 Сакавіка 1918 года адрадзілася наша Вялікае Княства Літоўскае ў новай пастаці -- у вобразе Беларусі, Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта найвялікшая падзея, якая абазначыла нашае адраджэньне і новае гістарычнае нацыянальнае існаваньне.

Новая дзяржава Беларусь нарадзілася таксама ў цяжкі час, у час Першай Сусьветнай вайны, калі вырашаліся лёсы шмат якіх народаў. Тады народы дапамагалі адзін аднаму ў барацьбе за свабоду. Войска беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча абараняла незалежнасьць Эстоніі, дапамагло Эстонцам зьберагчы свабоду Айчыны.

Таксама ўкраінцы, якія змагаліся за вольную Украіну з расейска-бальшавіцкімі ордамі, дапамагалі ў барацьбе Беларускай Народнай Рэспубліцы (выдзялялі крэдыт).

Салідарнасьць нашых продкаў у змаганьні за незалежнасьць мы памятаем і разам пераможам маскоўска-рашысцкую арду.

Змагаймася супраць расейскіх акупантаў! Падтрымліваем Украіну! Няхай уваскрэсьне наша свабода! "Хай воля вечна будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор", -- пяецца ў нашым Беларускім гімне. Памятайма і ўстаём! Слава Айчыне! Слава змагарнай Украіне! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2022.

Зянон Пазьняк

(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь")

Дадаць у: