НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

"НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

"НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ"

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!

Сёньня 25-ы Сакавік -- вялікае нацыянальнае сьвята -- Дзень Волі, 103-я гадавіна аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ. Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом. Яшчэ не настаў час, каб "выйсьці шчыльнымі радамі". Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар’ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць. Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

25 Сакавіка 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: