НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

"ЗАЛАТЫ ЗАПАС НАЦЫІ"

"ЗАЛАТЫ ЗАПАС НАЦЫІ"

Нашымі жанчынамі трэба захапляцца і іх шанаваць. Прывабны, разумны, шляхетны вобраз свой агульны яны нясуць генетычна з часоў вольнага Вялікага Княства Літоўскага. У іх тут шмат усяго таго захавалася.

30 кастрычніка 1988 года на першых фронтаўскіх "Дзядах" мяне атруцілі газам і міліцыя пачала хапаць. З усіх бакоў кінуліся жанчыны (можа 30-40), адштурхнулі міліцыянтаў і акружылі мяне ў кола. Словам, выручылі.

Пасьля тых гістарычных "Дзядоў" (дзе камуністы рыхтавалі нам крывавую лазьню, але ганебна праваліліся), мы ўспаміналі падзеі, дык наш паэт Генадзь Тумаш і кажа мне: "Нашыя жанчыны, братка, -- гэта цуд, залаты запас нацыі. Цаніць трэба. Калі нас паб’юць, яны пойдуць на танкі з голымі рукамі".

Паглядзеў я сёньня на марш нашых прыгожых паважаных жанчын на вуліцах Менска, ды як яны акауратна "амонаў" перамагалі і вось гэтае тумашавае ўспомнілася.

Слава Айчыне!

29 жнівень 2020 г.                                          Зянон Пазьняк

Дадаць у: