НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

РАДАСНАГА АЛЕЛЮЯ!

РАДАСНАГА АЛЕЛЮЯ!

            Дарагія землякі, фронтаўцы, дарагія беларусы!

            Хрыстос уваскрос! І сапраўды ўваскрос на векі вякоў. Віншую ўсіх зь Вялікаднем і Уваскрасеньнем Хрыстовым!

            Зьмёртвыхустаньне найбольш паказала ўсяму чалавецтву, што Хрыстос ёсьць Сын Божы, бо спраўдзілася ўсё, што казалася, і, зразумела, – спраўдзіцца ўсё, што ў прышласьці.

            Сьведчаньні Боскай прысутнасьці даюць сэнс людзкаму існаваньню, ўплываюць на зьмест нашага жыцьця. Любем і адстойвайма праўду і справядлівасьць, не прымайма цемры ні ў якой форме. Нашае змаганьне з цемрай і чужынскай навалай за сьветлую вольную Беларусь ёсьць Боскай справай. У гэтым сьвеце такі шлях цяжкі, але толькі ён вядзе да будучыні жыцьця.

            Радасных сьвятаў! Вясёлага Алелюя!

 

31 Сакавіка 2013 г.                                                                         Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: