НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

РЭВАЛЮЦЫЯ СЬЦЯГА -- РЭВАЛЮЦЫЯ СЬВЯТЛА

РЭВАЛЮЦЫЯ СЬЦЯГА -- РЭВАЛЮЦЫЯ СЬВЯТЛА

Назіраючы за падзеямі нашай нацыянальнай гісторыі, што творыцца ў нас на вачах, адчуваю і пераконваюся, што Божая Далонь і Ласка Божая распасьцерта над нашым народам.

У часы разбурэньня, нішчэньня і зла, шмат хто збаяўся, адрокся ад Боскіх дароў -- ад нашай мовы, ад волі, ад праўды, ад шчасьця быць нацыяй і жыць у свабодзе.

Але йдзем. Вяртайма, што страцілі. Вяртайма, што ад нас адабралі. Вяртайма, што ў нас ўкралі. Зь Беларусяй ў сэрцы і з Духам Сьвятла йдзем да самых сябе.

Рэвалюцыя мусіць мець сваю містыку і свой ідэал. Наш ідэал -- гэта вольная Беларусь. Містыка нашай свабоды -- гэта Сьцяг. Наш Беларускі Боскі Сьцяг, аплочаны крывёй, што пунсавее на нашым штандары. Хай веецца над намі наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Беларускі Сьцяг! Хай лунее, як птах. Наперадзе -- воля.

 

5 верасень 2020 г.                                            Зянон Пазьняк

 

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: