НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Кнігі

Сапраўднае аблічча

Сапраўднае аблічча

Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай “Сапраўднае аблічча”. Сюды увайшлі найбольш значныя нарысы і артыкулы беларускага палітыка, якія зрабілі вядомым ягонае імя ў Беларусі ды па-за межамі краіны ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў: “Курапаты – дарога сьмерці”, “Шумяць над магілай сосны”, “Чарнобыль — трагедыя нацыі”, “Двуязычие и бюрократизм”... Артыкул “Шлях да свабоды”, датаваны 1990 годам, нібы вяртае нас у сучаснасьць: “Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута... У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты... Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце...” Паміж аналітычнымі ці востра публіцыстычнымі тэкстамі палітыка зьмешчаныя ягоныя асобныя вершы, дзе Зянон Пазьняк, ужо як паэт, сьцвярджае: “Прырода поўная маіх пачуцьцяў. Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.”


Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча

Дадаць у: