НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Што адбылося за апошнія два дні

-- Лукашысцкія карнікі напалі на офіс БЕЛСАТ у Менску, схапілі людзей, забралі тэхніку.

-- У Шклоўскай турме ў выніку катаваньняў (зыходзячы з папярэдніх ацэнак сітуацыі) замардавалі на сьмерць Вітольда Ашурака. (Сьледзтва не вядзецца.)

-- Рэжым накіраваў у Інтэрпол патрабаваньне выдаць беларусаў, што ўцяклі ад рэпрэсіяў.

-- Разгром рэдакцыі ТУТ-БАЙ, арыштавалі журналістаў.

-- Пры дапамозе ваеннай авіяцыі па загаду Лукашэнкі прымусілі зьмяніць маршрут і пасадзілі ў Менску пасажырскі самалёт "Афіны -- Вільня", каб арыштаваць беларускага палітычнага эмігранта. (Захопу самалёта спрыялі чатыры асобы расейскіх спэцслужбаў.Гэта ўвогуле план Крамля. Вар’ят выканаўца))

Гэтыя спрэсаваныя ў часе падзеі -- сьведчаньне рэзкага паранойнага абвастрэньня ў псіхіцы злачынцы, якое цягне за сабой таксама адказнасьць выканаўцаў паранойных загадаў. Стан параноі Лукашэнкі не вызваляе яго ад крымінальнай адказнасьці. Пацыент разумее, што робіць. (Палажэньне адлюстравана ў крымінальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.)

Нагадаю. У 1995 годзе па загаду параноіка быў расстраляны з кулямётаў амэрыканскі спартыўны паветраны шар, занесены ветрам на тэрыторыю Беларусі. Загінулі два чалавекі. Экіпаж верталёта МІ-24, які зьбіў шар, узнагародзілі гадзіньнікамі. Амэрыка ўцерлася. Утрэцца і Эўропа. Толькі беларусы могуць расквітацца з гадзінай.

 

23 травень 2021 г.                                 Зянон Пазьняк

Дадаць у: