НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

СТУКАЧЫ 3 АГП

СТУКАЧЫ 3 АГП

Рэдакцыя смаргонскай газэты „Сьветлы шлях" атрымала ліст наступнага зьместу: „В 20-х числах декабря 2000 г. в почтовых ящиках города появилась листовка, разжигающая национальную рознь, под заглавием „Расейскіх акупантаў вон!" Данная листовка не имеет исходных данных, что противоречит положению о распространении информации и преследуется по закону. Содержание данной листовки выдержано в духе оголтелого национализма, весьма схожего с периодом 30-х годов „Великого рейха". Всех „деятелей", выступающих под названием „Беларускi Вызвольны Рух", мы рассматриваем как злонамеренных провокаторов, пытающихся посеять ненависть и злобу к оппозиции в республике накануне президентских выборов. К сожаленню, часть населения рассматривает оппозицию как БНФ и связаного с ним Позняка, не зная того, что существует целый спектр оппозиционных партий, ничего общего не имеющих с партией, возглавляемой Позняком.

Председатель Совета городской организации ОГП Т. Картавик"*

* * *

Пазнаеце стыль: „национальная рознь", „оголтелый национализм", „схожий с "Великим рейхом", „злонамеренные провокаторы" і г.д. (А гэтая „республика" з маленькай літары!) Колькі гадоў мы чуем усю гэтую тэрміналёгію з кагэбоўска-маскоўскай падваротні. Ня вытрымалі нэрвы ў агентуры.

Ведаем мы такія ,партыі" і "целый спектор". Было ўжо такое ў гісторыі Беларусі няраз. Як толькі зьнікалі зьнешнія рэсурсы — канчаліся і антыбеларускія (ці квазібеларускія) партыі. І штурхаць ня трэба было.

* „У 20-х днях сьнежня 2000г. у паштовых скрынках горада зьявілася ўлётка, якая распальвае нацыянальныя адрозьненьні, пад загалоўкам „Расейскіх акупантаў вон!" Дадзеная лістоўка ня мае выходных дадзеных, што супярэчыць палажэньню пра распаўсюджаньне інфармацыі і перасьледуецца па закону. Зьмест дадзенай лістоўкі вытрыманы ў духу агалцелага нацыяналізму даволі падобнага на пэрыяд 30-х гадоў „Вялікага рэйху". Усіх „дзеячоў", якія выступілі пад назвай „Беларускі Вызвольны Рух", мы разглядаем як зламысных правакатараў, што спрабуюць пасеяць нянавісьць і злобу да апазыцыі ў рэспубліцы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. На жаль, частка насельніцтва разглядае апазыцыю як БНФ і зьвязанага зь ім Пазьняка, ня ведаючы таго, што існуе цэлы спэктар апазыцыйных партыяў якія нічога агульнага ня маюць з партыяй, якую ўзначальвае Пазьняк. Старшыня Савету гарадзкой арганізацыі АГП Т. Картавік" (з руск.)

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК

(Ліст да беларусаў Вызвольнага Руху) 14 сьнежня 2000 г.

Беларускія Ведамасьці, № 31 | сьнежань 2000 г.–студзень 2001 г.

Дадаць у: