НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

УВАГА -- ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ

УВАГА -- ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ

Ёсьць намеры правакацыі на 9 траўня ў Менску. Якая служба, якая палітыка за гэтым стаіць -- не істотна. Важна, што яна антыбеларуская. План двойчы агучаны П. Латушкам і І. Макарам. Сутнасьць плану. Вывесьці на вуліцы з антылукашысцкімі лёзунгамі пад сьцягамі рэжыму і СССР і з каларадзкімі лентамі прыхільнікаў Пуціна і Расеі, якія супраць Лукашэнкі, і прадэманстраваць пратэст.

Пабіцьцё і хапун прарасейскіх людзей (калі ён адбудзецца) правакатары мяркуюць скарыстаць (і пра гэта пішуць і кажуць) у прапагандзе супраць Лукашэнкі, спадзеючыся ў гэтым спадабацца Маскве (Макар) і перацягнуць ініцыятыву пратэстаў на бок прарасейскай сацыяльнай групы "ябацек" і "невераятных" (склочных паміж сабой).

Намер правакатараў -- скарыстаць беларусаў у якасьці мяса для рэпрэсіяў і пабіцьця, каб набыць палітычныя аргумэнты супраць Лукашэнкі -- гэта ёсьць цынічная і дурная авантура. Яна шкодная для Беларусі і для беларусаў.

У сувязі з гэтым зьвяртаюся да ўсіх сяброў Народнай Партыі, да ўсіх адраджэнцаў і да ўсіх беларусаў, якія ўмеюць думаць. Ня йдзіце на вуліцы 9-га траўня. Ня слухайце правакатараў, якія хочуць скарыстаць людзей у якасьці ахвяраў дзеля сваіх палітычных і прарасейскіх інтарэсаў. Грош цана іхняй нізкай палітыцы, якая не шануе нацыю, беларускі народ, здароўе і жыцьцё людзей, барацьбу за волю і сымвалы нацыі.

 

7 травень 2021 г.                Зянон ПАЗЬНЯК

Дадаць у: